гарта́нь

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз. мн.
Н. гарта́нь гарта́ні
Р. гарта́ні гарта́ней
Д. гарта́ні гарта́ням
В. гарта́нь гарта́ні
Т. гарта́нню гарта́нямі
М. гарта́ні гарта́нях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

гарта́нь, -і, мн. -і, -ей, ж.

Верхняя частка дыхальнага горла.

|| прым. гарта́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гарта́нь ж., анат. горта́нь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гарта́нь, ‑і, ж.

Верхняя частка дыхальнага горла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГАРТА́НЬ,

пачатковы аддзел дыхальнай сістэмы пазваночных жывёл і чалавека, што знаходзіцца паміж глоткай і трахеяй. Праз гартань паветра праходзіць у трахею, якая засцерагае дыхальныя шляхі ад пападання ў іх ежы (корму), удзельнічае ва ўтварэнні гукавых сігналаў і голасу.

Шкілет гартані складаецца са шчыта-, пярсцёнка- і чарпакападобных гіялінавых храсткоў, а таксама з эластычнага храстка надгартанніка з прымацаванымі да яго мышцамі і звязкамі У некат. відаў рукакрылых, сумчатых, кратоў і зубастых кітоў чарпакападобныя храсткі і надгартаннік утвараюць трубку, якая ўдаецца ў насаглотку і забяспечвае дыханне пры заглынанні корму. У дзяцей і жанчын дзве пласціны шчытападобных храсткоў зыходзяцца пад тупым, у мужчын пад вострым (утвараюць адамаў яблык) вуглом. Поласць гартані дзеліцца на ўваход, жалудачак і ніжнюю частку, выслана слізістай абалонкай, парныя складкі якой утвараюць паміж жалудачкам і ніжнім аддзелам гартані сапраўдныя галасавыя звязкі і абмяжоўваюць галасавую шчыліну (гл. Галасавы апарат). У млекакормячых пад імі знаходзяцца несапраўдныя галасавыя звязкі, у птушак галасавы апарат лакалізуецца ў ніжняй частцы трахеі і верхніх участках бронхаў. Зрушэнні храсткоў гартані з утварэннем гукаў забяспечваюцца папярочна-паласатымі мышцамі шкілетнага тыпу (укрываюць пярэднюю і бакавыя паверхні гартані), яе інервацыя — адгалінаваннямі блукаючага нерва, кровазабеспячэнне — праз гартанныя артэрыі, адток крыві — праз сістэму ярэмных і падключычных вен. Найб. пашыраныя запаленчыя хваробы гартані — ларынгіт, гартанная ангіна.

А.С.Леанцюк.

т. 5, с. 71

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гарта́нь ж анат Khlkopf m -(e)s, -köpfe

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Гарта́ньгартань’ (БРС), рус. горта́нь, укр. гирта́н, герта́нь, ст.-слав. грътань і г. д. Лічыцца вытворным з суф. ‑t‑an‑ ад асновы *g​er‑ ’з’ядаць, паглынаць’ (параўн. *gъrdlo; гл. го́рла). Трубачоў, Эт. сл., 7, 213–214.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гарта́нны, -ая, -ае.

1. гл. гартань.

2. Пра гукі: раскацісты, гарлавы.

Гартанная мова.

|| наз. гарта́ннасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

горта́нь анат. гарта́нь, -ні ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

надгарта́ннік, -а, мн. -і, -аў, м.

Тонкі доўгі храсток, які дапамагае закрываць гартань пры ядзе.

|| прым. надгарта́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)