Гарта́й ’араты’ (Шатал., Сл. паўн.-зах.). Зыходзячы з геаграфіі слова, можна меркаваць, што гэта проста варыянт з пратэтычным г‑ да арта́й (гл.), г. зн. прамое запазычанне з літ. artójas ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гарта́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. гарта́ю гарта́ем
2-я ас. гарта́еш гарта́еце
3-я ас. гарта́е гарта́юць
Прошлы час
м. гарта́ў гарта́лі
ж. гарта́ла
н. гарта́ла
Загадны лад
2-я ас. гарта́й гарта́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час гарта́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)