Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
гаро́шак, -шку, м.
1.гл. гарох.
2. Назва некаторых травяністых раслін сямейства бабовых.
Мышыны г.
Пахучы г.
3. Круглыя кружочкі на тканіне.
Касынка ў г.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гаро́шак, -шку м.
1.уменьш.-ласк. (к гаро́х) горо́шек;
2.бот. горо́шек;
паху́чы г. — души́стый горо́шек;
мышы́ны г. — мыши́ный горо́шек;
○ зялёны г. — зелёный горо́шек
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гаро́шак, ‑шку, м.
1.Памянш.-ласк.да гарох.
2. Назва некаторых травяністых раслін сямейства бабовых. Пахучы гарошак. Мышыны гарошак.
3. Круглыя крапінкі, кружочкі на тканіне. Сукенка ў гарошак.
•••
Зялёны гарошак — няспелае насенне гароху, якое ужываецца як прыправа да стравы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Гарошак, гл. Кацігарошак
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
гаро́шакм.
1.:
духмя́ны гаро́шак wóhlriechende Plátterbse;
зялёны гаро́шаккул. grüne Érbsen [Schóten] pl;
2. (кружкі на тканіне) Túpfen pl, Pünktchen pl;
матэ́рыя ў гаро́шак gepúnkteter Stoff;
3. (цукеркі) Zúckerbohnen pl, Zúckererbsen pl
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ГАРО́ШАК
(Vicia),
род кветкавых раслін сям. бабовых. Больш за 150 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераных абласцях Паўн. паўшар’я. На Беларусі 11 дзікарослых відаў. Найб. вядомыя гарошкі: валасісты — V. hirsuta, вузкалісты — V. angustifolia, кашубскі — V. cassubica, мышыны — V. cracca, зараснікавы — V. dumetorum, гарохападобны — V. pisiformis, плотавы — V. sepium, лясны — V. sylvatica, танкалісты — V. tenuifolia, чатырохнасенны — V. tetrasperma і 4 інтрадукаваныя (гарошак буйнакветны — V. grandiflora, нарбонскі — V. narbonensis, панонскі — V. pannonica, пацеркападобны, або франц. сачавіца, — V. ervilla) віды. Дзікарослыя віды трапляюцца ў лясах, на лугах, у хмызняках, уздоўж дарог, на пустках, у населеных мясцінах і як пустазелле; інтрадукаваныя вырошчваюць ў Цэнтр.бат. садзе АН Беларусі і на доследных дзялянках. Да культ. відаў гарошку адносіцца і віка. Да роду гарошку іншы раз адносяць боб.
Адна-, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны са слабым узыходным, ляжачым, зрэдку прамастойным галінастым сцяблом Лісце парнаперыстаскладанае, з прылісткамі, вусікамі ці шчацінкамі. Кветкі адзіночныя або па 2—3 у пазухах лісця ці ў гронкападобных суквеццях. Вяночак рознага колеру (найчасцей сіні, фіялетавы, блакітны, пурпурны, бэзавы). Плод — струк на ножцы, лінейны ці падоўжаны, шматнасенны. Каштоўныя кармавыя, зернефуражныя, лек. меданосныя і дэкар. расліны, некат. віды – пустазелле.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРО́ШАК Павел Антонавіч
(10.6.1925, в. Нованікалаеўка Фёдараўскага р-на, Башкортастан — 19.10.1994),
Герой Сав. Саюза (1943). Беларус. Скончыў пях. (1943) і танк. (1945) вучылішчы, Мінскі юрыд.ін-т (1951). У Вял. Айч. вайну з ліп. 1943 на Варонежскім і 1-м Укр. франтах, санітар. Вызначыўся ў 1943 пры фарсіраванні Дняпра ў Кіеўскай вобл.: 22 вер. ў складзе перадавога атрада пераправіўся цераз раку, аказаў мед. дапамогу 26 сав. воінам, вынес з поля бою 32 параненых і іх зброю. Да 1946 у Сав. Арміі, потым у органах КДБ Беларусі.