Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гарну́ць, гарну, горнеш, горне; незак., каго-што.
1. Выграбаць, выцягваць дробныя прадметы адкуль‑н. Гарнуць вуглі з печы. □ Гарні, гарні бульбу з печы У торбачку — ды на плечы.З нар. песні.
2. Збіраць у адно месца. Прыйшла восень, за работу, Атрымай на працадні, Што зароблена — па праву На вазы сабе гарні.Русак.//перан. Набываць вельмі многа чаго‑н.; з прагнасцю хапаць, заграбаць. Сабяга да сябе гарнуў усё: і што ляжыць дрэнна і што слаба на месцы трымаецца...Шахавец.
3. Прыхіляць, туліць да сябе. Гарнуць да сэрца.//перан. Схіляць, скіроўваць (думку, справу і пад.). — Ведаю, куды ты горнеш, — абапёршыся на локаць, злосна зашаптала старая. — Відаць, той ламачыны, што аднекуль прывалок, не знайшоў у гумне?Гурскі.Толік Скуратовіч гарнуў сваё: — Нам трэба падацца бліжэй да дарогі.Чорны.
4.Разм. Прыцягваць, прывабліваць сабой каго‑н. Навука гарнула Сцёпку і давалася яму лёгка.Колас.//безас. Хіліць, цягнуць да чаго‑н. Яго гарнула да кніжак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гарну́ць
1. (выграбаць) heráuskratzen vt, heráusscharren vt; zusámmenscharren vt (у адно месца);
2. (туліць да сябе) drücken vt;
◊
гарну́ць да сэ́рца ans Herz drücken
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Гарну́ць ’грэбці, веславаць; прытульваць, прыцягваць’ (БРС, Шат.), ’мець прыхільнасць’, ’грэбці, веславаць’ (Нас.), ’грэбці, заграбаць што-н.’ (Касп., Сцяшк., Бяльк., Сл. паўн.-зах.). Адносіцца да вялікай групы прасл. дзеясловаў *gъrtati: *gъrtnǫti (бел.гарта́ць — гарну́ць) з вельмі разгалінаванай семантыкай. Агляд значэнняў у паасобных слав. мовах гл. у Трубачова, Эт. сл., 7, 214–215. Параўн. гарта́ць.