гармані́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто іграе на гармоніку.

|| прым. гармані́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гармані́ст

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. гармані́ст гармані́сты
Р. гармані́ста гармані́стаў
Д. гармані́сту гармані́стам
В. гармані́ста гармані́стаў
Т. гармані́стам гармані́стамі
М. гармані́сце гармані́стах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гармані́ст м. гармони́ст

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гармані́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Той, хто іграе на гармоніку. Казей хоць і жанаты чалавек, а любіў такія вечарынкі, дзе ён сам выступаў у ролі музыкі — ён быў не кепскі гарманіст. Колас. І песню зачаў гарманіст Пра сінія вочы дзяўчыны. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гармані́ст м. Harmnikaspieler m -s,

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

гармони́ст гармані́ст, -та м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

найпе́ршы, -ая, -ае (разм.).

1. Самы першы.

Найпершыя крокі дзіцяці.

2. Самы галоўны, самы важны; самы лепшы.

Н. гарманіст у вёсцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

harmonista

м. гарманіст

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

accordionist

[əˈkɔrdɪənɪst]

n.

акардыяні́ст -а, гармані́стm.; акардыяні́стка, гармані́стка f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Гармані́стыгарманіст’ (Шат., Касп., Сцяшк.). Параўн. рус. гармони́ст. Да гармонь (гл.). Цікавым тут з’яўляецца словаўтваральны тып на ‑істы, які, паводле Мартынава (Лекс. балтызмы, 25), узнік на аснове суфікса катэгорыі nomina agentis ‑tajь з далейшым упадабленнем да суфіксацыі прыметнікаў на ‑істы (сляды балтыйскага ўплыву, паводле Мартынава, тут носяць вельмі апасродкаваны характар). У літаратурнай мове — гарманіст (БРС, таксама Сцяшк.); параўн. і рус. гармони́ст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)