ГАРМАНО́ІДЫ, парагармоны,

разнастайныя паводле хім. структуры біялагічна актыўныя рэчывы, якія ўздзейнічаюць на абмен рэчываў і інш. фізіял. працэсы ў арганізме. У адрозненне ад гармонаў утвараюцца звычайна не ў залозах унутр. сакрэцыі, а ў інш. тканках і органах. Біял. ўздзеянне гарманоідаў кароткачасовае, таму што яны разбураюцца або звязваюцца тканкавымі бялкамі. Да гарманоідаў адносяць ацэтылхалін, некат. папярэднікі і прадукты пераўтварэння адрэналіну, тканкавыя гармоны, або гістагармоны (гастарын, гепарын, секрэцін і інш.), гістамін, сератанін і некат. інш. біягенныя аміны.

т. 5, с. 64

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гармано́іды

(ад гармон + -оід)

біялагічна актыўныя рэчывы, якія ўздзейнічаюць на многія фізіялагічныя працэсы ў арганізме як гармоны, але ўтвараюцца не ў залозах унутранай сакрэцыі, а ў іншых органах і тканках (напр. сакрацін, гістамін).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гармано́ід

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. гармано́ід гармано́іды
Р. гармано́іду гармано́ідаў
Д. гармано́іду гармано́ідам
В. гармано́ід гармано́іды
Т. гармано́ідам гармано́ідамі
М. гармано́ідзе гармано́ідах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

парагармо́ны

(ад пара- + гармоны)

тое, што і гарманоіды.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)