Гарманальныя прэпараты 3/362, 364; 6/474; 7/572; 8/453, 581; 10/313, 523

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ГАРМАНА́ЛЬНЫЯ ПРЭПАРА́ТЫ,

рэчывы, якія маюць у сабе гармоны або іх сінт. аналагі і ўжываюцца для гармонатэрапіі. Атрымліваюць іх з залоз унутр. сакрэцыі жывёл або сінтэтычна. Па хім. будове належаць да бялковых ці пептыдных рэчываў (прэпараты гармонаў гіпаталамуса, гіпофіза, парашчытападобнай і падстраўнікавай залоз), вытворных амінакіслот (прэпараты шчытападобнай залозы), стэроідных злучэнняў (прэпараты кары наднырачнікаў і палавых залоз).

Гарманальныя прэпараты гіпаталамуса і гіпофіза — кортыкатрапін, які стымулюе дзейнасць кары наднырачнікаў, самататрапін — рост арганізма, тыратрапін — сакрэцыю гармонаў шчытападобнай залозы, саматастацін прыгнечвае выпрацоўку гармону росту, лактын павялічвае выдзяленне малака малочнымі залозамі пасля родаў, ганадатрапін стымулюе функцыю палавых залоз, аксітацын, пітуітрын — мускулатуру маткі, вазапрэсін — гладкую мускулатуру. Гарманальныя прэпараты шчытападобнай і парашчытападобнай залозы (тырэаідзін, тыратаксін, паратырэаідзін) назначаюць пры недастатковай функцыі гэтых залоз; кальцытацын рэгулюе абмен кальцыю. Гарманальныя прэпараты падстраўнікавай залозы — інсулін ужываюць пры цукр. дыябеце. Гарманальныя прэпараты кары наднырачнікаў — глюкакартыкоіды (гідракартызон, прэднізалон, дэксаметазон) рэгулююць функцыі наднырачнікаў, маюць процізапаленчыя і проціалергічныя ўласцівасці, мінералакартыкоіды назначаюць пры Адысонавай хваробе. Гарманальныя прэпараты жаночых палавых залоз — эстрагены (эстрадыёл, сінестрол) ужываюць пры аменарэі, у клімактэрыяльны перыяд, гестагены (прагестэрон, прагнін) выкарыстоўваюць для прафілактыкі выкідышаў, пры парушэнні менструацыі. Гарманальныя прэпараты мужчынскіх палавых залоз (тэстастэрон) ужываюць пры функцыян. недастатковасці гэтых залоз. Гл. таксама Гармоны.

А.​С.​Захарэўскі.

т. 5, с. 63

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гармана́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гармана́льны гармана́льная гармана́льнае гармана́льныя
Р. гармана́льнага гармана́льнай
гармана́льнае
гармана́льнага гармана́льных
Д. гармана́льнаму гармана́льнай гармана́льнаму гармана́льным
В. гармана́льны (неадуш.)
гармана́льнага (адуш.)
гармана́льную гармана́льнае гармана́льныя (неадуш.)
гармана́льных (адуш.)
Т. гармана́льным гармана́льнай
гармана́льнаю
гармана́льным гармана́льнымі
М. гармана́льным гармана́льнай гармана́льным гармана́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гармо́н, -у, мн. -ы, -аў, м.

Біялагічна актыўнае рэчыва, якое выдзяляюць у кроў залозы ўнутранай сакрэцыі.

|| прым. гармана́льны, -ая, -ае.

Гарманальныя прэпараты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гумара́льна-гармана́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гумара́льна-гармана́льны гумара́льна-гармана́льная гумара́льна-гармана́льнае гумара́льна-гармана́льныя
Р. гумара́льна-гармана́льнага гумара́льна-гармана́льнай
гумара́льна-гармана́льнае
гумара́льна-гармана́льнага гумара́льна-гармана́льных
Д. гумара́льна-гармана́льнаму гумара́льна-гармана́льнай гумара́льна-гармана́льнаму гумара́льна-гармана́льным
В. гумара́льна-гармана́льны (неадуш.)
гумара́льна-гармана́льнага (адуш.)
гумара́льна-гармана́льную гумара́льна-гармана́льнае гумара́льна-гармана́льныя (неадуш.)
гумара́льна-гармана́льных (адуш.)
Т. гумара́льна-гармана́льным гумара́льна-гармана́льнай
гумара́льна-гармана́льнаю
гумара́льна-гармана́льным гумара́льна-гармана́льнымі
М. гумара́льна-гармана́льным гумара́льна-гармана́льнай гумара́льна-гармана́льным гумара́льна-гармана́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нерво́ва-гармана́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. нерво́ва-гармана́льны нерво́ва-гармана́льная нерво́ва-гармана́льнае нерво́ва-гармана́льныя
Р. нерво́ва-гармана́льнага нерво́ва-гармана́льнай
нерво́ва-гармана́льнае
нерво́ва-гармана́льнага нерво́ва-гармана́льных
Д. нерво́ва-гармана́льнаму нерво́ва-гармана́льнай нерво́ва-гармана́льнаму нерво́ва-гармана́льным
В. нерво́ва-гармана́льны (неадуш.)
нерво́ва-гармана́льнага (адуш.)
нерво́ва-гармана́льную нерво́ва-гармана́льнае нерво́ва-гармана́льныя (неадуш.)
нерво́ва-гармана́льных (адуш.)
Т. нерво́ва-гармана́льным нерво́ва-гармана́льнай
нерво́ва-гармана́льнаю
нерво́ва-гармана́льным нерво́ва-гармана́льнымі
М. нерво́ва-гармана́льным нерво́ва-гармана́льнай нерво́ва-гармана́льным нерво́ва-гармана́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гармана́льны Hormn-, Hormonl-, hormonl;

гармана́льныя прэпара́ты Hormnpräparate pl

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ПАЛАВА́Я ХАЛО́ДНАСЦЬ, фрыгіднасць,

слабая палавая цяга ці палавая ўзбуджальнасць у жанчын. Дзетанараджальная функцыя пры П.х. захоўваецца. Бывае ад затрымкі развіцця палавога пачуцця (знікае, напр., пасля родаў). Выклікаецца таксама псіхічнымі фактарамі (пры неўрозах), эндакрыннымі парушэннямі, хваробамі палавых органаў і інш. Лячэнне: гарманальныя прэпараты, псіха- і фізіятэрапія.

т. 11, с. 532

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРАТЭІ́ДЫ (ад прата... + грэч. eidos выгляд),

складаныя бялкі, утвораныя з простых бялкоў (пратэінаў) і прастэтычных груп. У залежнасці ад хім. прыроды прастэтычнай групы падзяляюць на нуклеапратэіды, глікапратэіды, ліпапратэіды, фосфапратэіды і інш. Да П. адносяцца многія ферменты. Выконваюць пластычныя, ферментатыўныя, гарманальныя і інш. жыццёва важныя функцыі.

т. 13, с. 26

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРОЦІЗАЧА́ТКАВЫЯ СРО́ДКІ, кантрацэптывы,

сродкі, якія засцерагаюць ад цяжарнасці. Адрозніваюць мех. і хім. П.с., якія выконваюць бар’ерную функцыю і перашкаджаюць злучэнню сперматазоіда і яйцаклеткі, гарманальныя П.с., якія парушаюць фізіял. механізмы ўзнаўлення патомства. Да мех. П.с. адносяць прыстасаванні, якія прадухіляюць пранікненне сперматазоідаў у матку або перашкаджаюць развіццю ў матцы аплодненай яйцаклеткі (прэзерватывы, гумавыя дыяфрагмы, каўпачкі, унутрыматачныя сродкі). Мужчынскі прэзерватыў — адзін з найб. эфектыўных сродкаў прафілактыкі венерычных захворванняў і СНІДу. Унутрыматачныя П.с. ўводзяць у поласць маткі (могуць мець і лек. сродкі). Да хім. П.с. мясц. дзеяння адносяць рэчывы, якія выклікаюць гібель сперматазоідаў, што трапілі ў похву (напр., слабыя арган. к-ты, экстракты некат. раслін). Хім. П.с. часта камбінуюць паміж сабой і выкарыстоўваюць у выглядзе спец. паст, парашкоў і інш. Пашыраны гарманальныя лек. П.с., якія прадухіляюць цяжарнасць шляхам прыгнечвання авуляцыі і сперматагенезу, зменай уласцівасцей слізі шыйкі маткі і інш. У якасці пераральных гарманальных П.с. выкарыстоўваюць сінт. аналагі жан. палавых гармонаў або іх камбінацыі.

М.​К.​Кеўра.

т. 13, с. 44

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)