гарля́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. гарля́нка
Р. гарля́нкі
Д. гарля́нцы
В. гарля́нку
Т. гарля́нкай
гарля́нкаю
М. гарля́нцы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гарля́нка ж.

1. бот. живу́чка;

2. (болезнь горла) горля́нка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гарля́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

Травяністая расліна сямейства губакветных з прамым сцяблом і блакітнымі кветкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гарлянка (род раслін) 3/361

- » - паўзучая 3/361 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ГАРЛЯ́НКА,

дуброўка (Ajuga), род кветкавых раслін сям. ясноткавых. Каля 50 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я. На Беларусі трапляюцца: гарлянка паўзучая (А. repens), расце пераважна ў лісцевых і мяшаных лясах, хмызняках, на лугах і палянах; гарлянка жэнеўская (А. genevensis) расце на сухіх схілах і лугах, у хваёвых лясах, каля дарог і ў ярах, занесена ў Чырв. кнігу; гарлянка пірамідальная (А. pyramidalis) трапляецца каля дарог і сцежак у хвойных лясах.

Адна-, двух- і шматгадовыя апушаныя травяністыя расліны з прамастойным або ўзыходным сцяблом. Лісце суцэльнае, сцябловае часам трохраздзельнае, супраціўнае, ніжняе часта сабранае ў прыкаранёвую разетку, суцэльнакрайняе або зубчастае. Кветкі сінія, блакітныя, ружовыя, белыя, зрэдку жоўтыя, у несапраўдных пазушных кальчаках, сабраных у коласападобныя суквецці. Плод — шматарэшак. Лек. (вяжучы, мачагонны, ранагаючы сродак), меданосныя і дэкар. Расліны.

Т.К.Марозава.

т. 5, с. 62

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Гарля́нкагарлянка, Prunella, адварам якой лечаць боль у горле’ (Нас., Шат., Сцяшк., Бяльк., Сл. паўн.-зах., параўн. і БРС), ’Brunella vulgaris L.’ (Касп.: «Напар гарлянкі мне — нешта горла забалела»). Ад го́рла (гл.) суфіксам ‑янка. Назва дана паводле лячэбных уласцівасцей расліны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

живу́чка бот. гарля́нка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

горля́нка

1. с.-х., обл. (тыква) гарля́нка, -кі ж.;

2. прост. (болезнь горла) гарля́нка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

gourd [gʊəd] n.

1. bot. гарбу́з бутэ́лечны, гарля́нка

2. бутэ́лька з гарбуза́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

tykwa

ж. бат. гарлянка (Lagenaria vulgaris L.)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)