Га́ркава

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. Га́ркава
Р. Га́ркава
Д. Га́ркаву
В. Га́ркава
Т. Га́ркавам
М. Га́ркаве

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

гарка́ва

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
гарка́ва - -

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Гарка́ва

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Гарка́ва
Р. Гарка́вы
Д. Гарка́ве
В. Гарка́ву
Т. Гарка́вай
Гарка́ваю
М. Гарка́ве

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

гарка́ва-сало́дкі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гарка́ва-сало́дкі гарка́ва-сало́дкая гарка́ва-сало́дкае гарка́ва-сало́дкія
Р. гарка́ва-сало́дкага гарка́ва-сало́дкай
гарка́ва-сало́дкае
гарка́ва-сало́дкага гарка́ва-сало́дкіх
Д. гарка́ва-сало́дкаму гарка́ва-сало́дкай гарка́ва-сало́дкаму гарка́ва-сало́дкім
В. гарка́ва-сало́дкі (неадуш.)
гарка́ва-сало́дкага (адуш.)
гарка́ва-сало́дкую гарка́ва-сало́дкае гарка́ва-сало́дкія (неадуш.)
гарка́ва-сало́дкіх (адуш.)
Т. гарка́ва-сало́дкім гарка́ва-сало́дкай
гарка́ва-сало́дкаю
гарка́ва-сало́дкім гарка́ва-сало́дкімі
М. гарка́ва-сало́дкім гарка́ва-сало́дкай гарка́ва-сало́дкім гарка́ва-сало́дкіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

бла́зенскі, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Уласцівы блазну. Блазенскія выбрыкі. □ Пракаповіч ведаў, што Валодзьку адсюль не выкурыш, бо вельмі падабалася яму гэтая блазенская гульня з гаспадаром. Радкевіч.

2. Поўны блазенства; несур’ёзны. Другі — белабрысы, доўгі, што стаяў бліжэй да мяне.. напусціў на твар прытворна-ўважлівы, блазенскі выраз. М. Стральцоў. Калі плытагон выходзіць у сплаў, дарога абяцае яму сустрэчы... Яны то радасныя, з сакавітымі кпінамі і блазенскім рогатам, то гаркава-маўклівыя. Карамазаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сакаві́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Які змяшчае шмат соку. Такое высокае і сакавітае кепскае шчаўе расло, што між яго трэба было адшукваць рэдкія і хілыя кусцікі чырвонай канюшыны. Пянкрат. Нясуць калгаснікі на рынак Лясоў багатыя дары: Маліну, зорныя суніцы, Тугіх парэчак шрот буйны. І сакавітыя чарніцы З прыемным водарам лясным. Жычка. // Водарны, духмяны. Нашто тое лета, калі няма жніва, калі на пасецы не раяцца пчолы, не пахнуць у садзе чырванабокія сакавітыя малінаўкі?.. Кулакоўскі. // Апетытны, смачны, не сухі. — Шынкевіч таксама добрая цаца! — падчэпліваючы відэльцам сакавітую бакавіну ліня з каструлі, абурана прадаўжаў Фама Гаўрылавіч. Паслядовіч.

2. перан. Разм. Поўны сіл, здароўя, энергіі (пра чалавека). Перад самай вайной цётка прыязджала да нас у госці з нейкай сакавітай і гладкай рагатухай. Карпюк. // Яркі, свежы, поўны (пра вусны, рот). Смяяліся яе [Гаецкай] сакавітыя вусны, выпешчаныя шчокі — то з’яўляліся, то знікалі сімпатычныя ямачкі на іх. Шамякін. // Прыемны, поўны задавальнення. Паміж двума сакавітымі пацалункамі Сімон пачуў такую лічбу, ад якой яму стала холадна. Самуйлёнак.

3. перан. Каларытны, насычаны спалучэннем яркіх фарбаў. Сакавітыя фарбы пейзажу.

4. перан. Трапны, вобразны (пра мову, словы і пад.). Сварыліся [шляхта] на сакавітай беларускай мове, хоць называлі яе мужыцкай, часта ўстаўляючы словы «пане» — ды так, каб яно гучала праз нос. Пестрак. Калі плытагон выходзіць у сплаў, дарога абяцае яму сустрэчы... Яны то радасныя, з сакавітымі кпінамі і блазенскім рогатам, то гаркава-маўклівыя. Карамазаў.

5. перан. Гучны, звонкі, прыемны (пра гук, голас і пад.). Ад Еўніч і Старыцы яшчэ чулася іх гамонка, а часам і жніўная песня, у якой высока лунаў, ведучы яе, чый-небудзь сакавіты голас. Хадкевіч. Мужчыны смяяліся, і смех самога расказчыка быў такі сакавіты і гучны, што конік, стрыгучы вушамі, нават без пугі пачаў хутчэй перабіраць нагамі. Сіўцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спрабава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; незак. і зак.

1. незак., што. Правяраць стан або якасць чаго‑н. Спрабаваць голас. □ А вунь хлопец спрабуе па пляцы Свой гармонік — які ў яго лад? Прыходзька. Буслы збіраліся ў вялікі гурт і спрабавалі свае крыл[ы]. Чорны. Хлопцы ўжо не проста сядзелі на ўроках у Пятра Сямёнавіча Косткі.., а спрабавалі свае сілы і здольнасці. С. Александровіч. // Мацаць, кратаць, правяраючы што‑н. Глядзіць мінуту і другую. Ды для касы гэтага мала: Спрабуе кіпцем яе джала І спробу робіць над абухам, Тады паверка йдзе ўжо вухам, Ці добра звоніць коска гэта. Колас. // каго. Рабіць выпрабаванне каму‑н., выпрабоўваць, правяраць каго‑н. Першае, што раблю, — спрабую спевакоў. Ёсць сёе-тое, ды не вельмі. Спрабую музыкантаў — граюць! Ракітны. Праўда, Язэп не спрабаваў Стракача ў плузе ці ў баране, але, відаць, ён і ў плузе пайшоў бы не горш, чым у возе. Якімовіч.

2. незак., што. Каштаваць што‑н. [Васіль і Света] стаялі пад вялізнымі чорнымі махінамі капроў, трымалі ў руках чырвона-белыя кавалкі свежага — толькі з зямлі — сільвініту, спрабавалі на смак — яны былі гаркава-салёныя. Кудравец. Сівы млынар — сярпом вусы — На зуб спрабуе зерне. Камейша. // Піць або есці што‑н. — Трохі жэрдачак насячом, а трохі і бярозавага кваску пап’ём, — казаў .. [дзед]. — Ты ў горадзе нават і не спрабаваў бярозавіка. Даніленка.

3. незак. і (радзей) зак., з інф. Рабіць (зрабіць) намаганне выканаць якія‑н. дзеянні, здзейсніць што‑н. Другое медзведзяня адышло ад маткі крокаў на дзесяць і спрабавала ўзлезці на дрэва. В. Вольскі. Драздовіч прайшоў у спальню, лез і спрабаваў заснуць, але сон не браў. Гурскі. Спрабуй, бяскрылы, ўніз зірні! .. Зямля ляціць насустрач шпарка... Як страшна падаць з вышыні! Кляўко. Ермакоў пачырванеў: ён сапраўды спрабаваў пісаць вершы. Даніленка.

4. незак. і (радзей) зак., што. Зведваць (зведаць) што‑н. Не раз спрабаваў турму, а перад вайной саслалі .. [Юрку] надоўга, за забойства... Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)