гаржэ́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Палоска футра, якую жанчыны носяць замест каўняра.

|| прым. гаржэ́тачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гаржэ́тка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. гаржэ́тка гаржэ́ткі
Р. гаржэ́ткі гаржэ́так
Д. гаржэ́тцы гаржэ́ткам
В. гаржэ́тку гаржэ́ткі
Т. гаржэ́ткай
гаржэ́ткаю
гаржэ́ткамі
М. гаржэ́тцы гаржэ́тках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

гаржэ́тка ж. горже́тка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гаржэ́тка, ‑і. ДМ ‑тцы, ж.

Прадмет жаночага туалету ў выглядзе палоскі футра ці цэлай шкуркі звярка, якую носяць замест каўняра.

[Фр. gorgette.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гаржэ́тка ж Plzkragen m -s, -, Plzkollier [-kɔlje:] n -s, -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

гаржэ́тка

(фр. gorgette)

прадмет жаночага туалету ў выглядзе палоскі футра ці цэлай шкуркі звярка, якую носяць замест каўняра.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

Гаржэ́ткагаржэтка’ (БРС). Запазычанне з рус. горже́тка ’тс’ (у рус. мове ўтварэнне на базе франц. gorgerette > горжет + суф. ‑ка; аб складанай гісторыі слова гл. у Шанскага, 1, Г, 133).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гаржэ́тка

(фр. gargette)

прадмет жаночага туалету ў выглядзе палоскі футра ці цэлай шкуркі звярка, якую носяць замест каўняра.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

горже́тка гаржэ́тка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чарнабу́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Разм. Чорна-бурая ліса. // Футра гэтай жывёлы; гаржэтка з футра чорна-бурай лісы. [Інжынер] паціснуў руку Косцю, Ані і адышоў да акна, дзе яго чакала жанчына з чарнабуркай на плячах. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)