гарбузя́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. гарбузя́нка
Р. гарбузя́нкі
Д. гарбузя́нцы
В. гарбузя́нку
Т. гарбузя́нкай
гарбузя́нкаю
М. гарбузя́нцы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Гарбузянка (этнагр.) 2/259; 3/358

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ГАРБУЗЯ́НКА,

бел. традыцыйная страва. Наз. таксама гарбузовай кашай. Ачышчаны гарбуз крышаць, дабаўляюць крупы (часцей прасяныя) і вараць. Згатаваную гарбузянку таўкуць, часам ставяць у лёгкі дух, заліваюць параным малаком, дадаюць соль, цукар, масла. Пашырана на ўсёй Беларусі.

т. 5, с. 56

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Гарбузовая каша, гл. Гарбузянка

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)