гарбузо́выя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны множналікавы, ад’ектыўнае скланенне

мн.
-
Н. гарбузо́выя
Р. гарбузо́вых
Д. гарбузо́вым
В. гарбузо́выя
Т. гарбузо́вымі
М. гарбузо́вых

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гарбузо́выя сущ., мн., бот. ты́квенные

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Гарбузовыя (сям. раслін) 1/89; 2/188, 411; 3/538; 4/327; 5/195, 205; 10/262

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

гарбузо́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гарбузо́вы гарбузо́вая гарбузо́вае гарбузо́выя
Р. гарбузо́вага гарбузо́вай
гарбузо́вае
гарбузо́вага гарбузо́вых
Д. гарбузо́ваму гарбузо́вай гарбузо́ваму гарбузо́вым
В. гарбузо́вы (неадуш.)
гарбузо́вага (адуш.)
гарбузо́вую гарбузо́вае гарбузо́выя (неадуш.)
гарбузо́вых (адуш.)
Т. гарбузо́вым гарбузо́вай
гарбузо́ваю
гарбузо́вым гарбузо́вымі
М. гарбузо́вым гарбузо́вай гарбузо́вым гарбузо́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ты́квенные мн., сущ., бот. гарбузо́выя, -вых;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гарбузо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да гарбуза. Гарбувовыя семечкі.

2. у знач. наз. гарбузо́выя, ‑ых. Сямейства двухдольных раслін, да якога адносяцца гарбуз, кавун, дыня і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АДНАДО́МНЫЯ РАСЛІ́НЫ, манагамныя расліны,

расліны, у якіх аднаполыя кветкі — мужчынскія (тычынкавыя) і жан. (песцікавыя) або інш. мужчынскія і жан. органы размнажэння (у някветкавых раслін) знаходзяцца на адной расліне. Напр., дрэўныя расліны — бяроза, ляшчына, дуб, сасна, елка; травяністыя — кукуруза, агуркі, гарбузовыя; многія імхі, водарасці. Параўн. Двухдомныя расліны, Шматдомныя расліны.

т. 1, с. 122

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЎТАХАРЫ́Я,

аўтахорыя (ад аўта... + ...харыя), распаўсюджванне насення і спораў раслін з дапамогай прыстасаванняў самой расліны, без удзелу паветра, жывёл і інш. знешніх агентаў. Ажыццяўляецца ў 2 асн. формах: самаадвольнае ападанне пладоў і насення пад дзеяннем сілы цяжару (барахорыя) і актыўнае раскіданне насення (у радыусе ад 1 да 15 м) з плода, які лопаецца. Гэта форма аўтахарыі ўласціва пераважна сухім пладам (бабовыя, гераніевыя, віды фіялкі і інш.), а таксама некаторым сакавітым (гарбузовыя, бальзамінавыя).

т. 2, с. 122

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

dyniowaty

dyniowat|y

1. гарбузападобны; падобны на гарбуз;

~y kształt — гарбузападобная форма;

2. ~e мн. бат. гарбузовыя (Cucurbitaceae)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

АНТРАКНО́ЗЫ

[ад грэч. anthrax (anthrakos) вугаль, карбункул + ...оз(ы)],

хваробы раслін, якія выклікаюцца паразітнымі грыбамі з родаў глеяспорый, калетотрых і кабатыела. Найб. пашыраны ў зоне ўмеранага клімату, асабліва значна зніжаюць ураджай у вільготныя і цёплыя гады. Хварэюць на антракнозы гарбузовыя, бабовыя, цытрусавыя, вінаград, грэцкі арэх, жэньшэнь і інш. На Беларусі антракнозы найбольш шкодзіць лёну, бабовым культурам, агуркам, памідорам, чорным парэчкам і агрэсту.

На карэньчыках праросткаў і надземных ч. расліны ўтвараюцца язвачкі або плямы рознага колеру з цёмнымі, рэзка абмежаванымі краямі. Інфекцыя перадаецца з насеннем, праз глебу (з расліннымі рэшткамі), можа разносіцца вадой, насякомымі, ветрам. Меры барацьбы: дэзінфекцыя, апырскванне фунгіцыдамі, зяблевае ворыва, унясенне ўгнаенняў.

т. 1, с. 388

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)