гарба́рскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гарба́рскі гарба́рская гарба́рскае гарба́рскія
Р. гарба́рскага гарба́рскай
гарба́рскае
гарба́рскага гарба́рскіх
Д. гарба́рскаму гарба́рскай гарба́рскаму гарба́рскім
В. гарба́рскі (неадуш.)
гарба́рскага (адуш.)
гарба́рскую гарба́рскае гарба́рскія (неадуш.)
гарба́рскіх (адуш.)
Т. гарба́рскім гарба́рскай
гарба́рскаю
гарба́рскім гарба́рскімі
М. гарба́рскім гарба́рскай гарба́рскім гарба́рскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

САХА́,

адзінка падатковага абкладання на Русі 13—15 ст. і ў Рас. дзяржаве 16—17 ст., з якой збіраўся дзярж. пазямельны падатак — пасошнае. Да сярэдзіны 16 ст. вымяралася колькасцю рабочай сілы. У 13—15 ст. С. складалі 2—3 селяніны-работнікі. Пры зборы падаткаў да адной С. прыраўноўвалі таксама 1 гарбарскі чан, невад, краму, кузню і г.д. У канцы 15 — пач. 16 ст. ў розных землях Русі С. складала розныя велічыні. З сярэдзіны 16 ст. ў Рас. дзяржаве ў якасці падатковай адзінкі ўведзена т.зв. вялікая С., якая складалася з пэўнай колькасці чвэрцяў зямлі ў залежнасці ад катэгорыі ўладальнікаў (800—1200 чвэрцяў у свецкіх феадалаў, 600—800 у царквы, 500—700 у чарнасошных і дварцовых сялян) і якасці зямлі; для насельніцтва гар. пасадаў памер вял. С. вызначаўся пэўнай колькасцю двароў. У 1646 падворны прынцып вылічэння памеру С. ўведзены замест пазямельнага і ў сельскай мясцовасці. С. як адзінка падаткаабкладання скасавана ў 1679 з увядзеннем падворнага абкладання.

т. 14, с. 202

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)