Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
гарапа́шнікм., разг. горемы́ка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гарапа́шнік, ‑а, м.
Разм. Бядняк, гаротнік. — Так, — згадзіўся дзед Талаш, — ..Пан ёсць пан, а наш брат просты чалавек, гарапашнік — ён сваю мае думку і свой інтарэс, паляк ён ці немец.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гарапа́шнікмразмármer Téufel, Péchvogel m -s, -vögel
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
гарапа́шніца, ‑ы, ж.
Разм.Жан.дагарапашнік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гаро́тнік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).
Чалавек, які пастаянна жыве ў горы, нястачы; гарапашнік.
|| ж.гаро́тніца, -ы, мн. -ы, -ніц.
|| прым.гаро́тніцкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
nieborak
м. небарака, гарапашнік
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Гарапа́шны ’гаротны’ (БРС), гарапа́шнік ’гаротнік’ (БРС). Параўн. рус.дыял.горепа́шница ’бедная, няшчасная жанчына’, горепа́шник ’гаротнік’ (СРНГ, 7, 35), укр.горопа́ха ’гаротнік, бядняга’, горопа́шний ’гаротны’. Да *gorʼe ’гора’ і *pachati ’араць’. Параўн. яшчэ ў Даля рус.пашни́к ’той, хто ў бядзе, бядняга’. Рудніцкі (689) укр.горопа́ха адносіць да *gora ’гара’. Семантычна амаль аднолькавае з бел.гарапа́шнік, рус.горепа́шник, укр.горопа́ха (< *горепа́ха) іншае слова для гэтага паняцця: рус.горемы́ка (аб ім гл. Шанскі, 1, Г, 132).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гаро́тнік, ‑а, м.
Разм. Чалавек, які пастаянна жыве ў горы, нястачы; гарапашнік, бядняк. Сэрца супакойвала вера, што будзе час, калі сонца засвеціць і ў вузенькіх вулачках кварталаў неапалітанскіх гаротнікаў, засвеціць не на кароткі час, а надоўга, назаўсёды.Мележ.— Нічога, — адказаў адзін з сялян, — вайна спаліць усе яго [Ліпніцкага] палацы... Толькі шкада, што гэта праца такіх жа самых гаротнікаў, як і мы...Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)