гарадзі́шчанскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гарадзі́шчанскі гарадзі́шчанская гарадзі́шчанскае гарадзі́шчанскія
Р. гарадзі́шчанскага гарадзі́шчанскай
гарадзі́шчанскае
гарадзі́шчанскага гарадзі́шчанскіх
Д. гарадзі́шчанскаму гарадзі́шчанскай гарадзі́шчанскаму гарадзі́шчанскім
В. гарадзі́шчанскі (неадуш.)
гарадзі́шчанскага (адуш.)
гарадзі́шчанскую гарадзі́шчанскае гарадзі́шчанскія (неадуш.)
гарадзі́шчанскіх (адуш.)
Т. гарадзі́шчанскім гарадзі́шчанскай
гарадзі́шчанскаю
гарадзі́шчанскім гарадзі́шчанскімі
М. гарадзі́шчанскім гарадзі́шчанскай гарадзі́шчанскім гарадзі́шчанскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гарадзі́шчанскі городи́щенский

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Гарадзішчанскі раён 9/54

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ГАРАДЗІ́ШЧАНСКІ РАЁН,

адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1940—62. Утвораны 15.1.1940 у Баранавіцкай вобл., з 8.1.1954 у Брэсцкай вобл. Цэнтр — г.п. Гарадзішча. Пл. 800 км², 135 нас. пунктаў (1947). Падзяляўся на 18 сельсаветаў. Скасаваны 25.12.1962, яго тэр. ўвайшла ў склад Баранавіцкага раёна.

т. 5, с. 42

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Гарадзішчанскі падпольны райком КП(б)Б 9/57

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ГАРАДЗІ́ШЧАНСКІ КЛЯ́ШТАР БЕНЕДЫКЦІ́НЦАЎ.

Існаваў у 1662—1865 у в. Гарадзішча (цяпер Пінскі р-н Брэсцкай вобл.). Засн. трокскім ваяводам Я.​Копацем, які ў якасці фундушу даў фальваркі з в. Бышляк, Бяла, Волька, Гарадзішча, Заазер’е, Купяцічы, Любель, Селішча, Сошна, Цёлкавічы (у 1818 у іх было 350 сялян). У ансамбль кляштара ўваходзілі мураваныя касцёл, 2-павярховы жылы корпус, званіца, кузня, бровар, крама, флігель, калодзеж. Касцёл св. Ганны пабудаваны ў 1774, меў разьбяныя алтары, амбон і інш., сцены і скляпенні аздоблены размалёўкамі. У школе пры кляштары ў пач. 19 ст. навучалася 15 шляхецкіх дзяцей, працавала сталярная майстэрня, у б-цы было 1574 кнігі (1829). У 1865 кляштар скасаваны, касцёл закрыты. У 1910 касцёл зноў дзеючы, у 1944 разбураны ням.-фаш. захопнікамі. Захаваўся жылы корпус.

А.​А.​Ярашэвіч.

т. 5, с. 42

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

городи́щенский гарадзі́шчанскі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

БАРА́НАВІЦКАЯ ВО́БЛАСЦЬ,

адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1939—54. Утворана 4.12.1939 на тэр. б. Навагрудскага ваяв. Польшчы пасля ўз’яднання Зах. Беларусі з БССР. Цэнтр — г. Баранавічы. Пл. 23,3 тыс. км², нас. 1184,4 тыс. чал. (1940). З 15.1.1940 уключала 26 раёнаў [Быценскі, Валеўскі (з ліст. 1940 Карэліцкі), Валожынскі, Васілішкаўскі, Воранаўскі, Гарадзішчанскі, Дзятлаўскі, Жалудоцкі, Зэльвенскі, Івянецкі, Іўеўскі, Казлоўшчынскі, Клецкі, Лідскі, Любчанскі, Ляхавіцкі, Мастоўскі, Мірскі, Навагрудскі, Навамышскі, Нясвіжскі, Радунскі, Слонімскі, Стаўбцоўскі, Шчучынскі, Юрацішкаўскі], 9 гарадоў, 10 гар. пасёлкаў, 376 сельсаветаў. Абл. газ. «Чырвоная звязда». 20.9.1944 Валожынскі, Іўеўскі і Юрацішкаўскі р-ны перададзены ў Маладзечанскую вобл., Васілішкаўскі, Воранаўскі, Жалудоцкі, Зэльвенскі, Лідскі, Мастоўскі, Радунскі і Шчучынскі — у Гродзенскую вобласць. 8.1.1954 Баранавіцкая вобласць скасавана: Быценскі, Гарадзішчанскі, Ляхавіцкі, Навамышскі р-ны і г. Баранавічы ўключаны ў Брэсцкую вобл., Клецкі, Нясвіжскі і Стаўбцоўскі — Мінскую вобл., Івянецкі р-н — Маладзечанскую вобл., астатнія раёны — у Гродзенскую вобласць.

т. 2, с. 293

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПІ́НСКІ ФАНЕ́РНЫ ЗАВО́Д.

Засн. ў г. Пінск Брэсцкай вобл. ў 1880. У Вял. Айч. вайну разбураны. Адноўлены ў 1944 як фанерна-запалкавы камбінат. У гэтым жа годзе да яго далучана запалкавая ф-ка. У 1963 далучаны Гарадзішчанскі фанерны цэх, у 1964 пабудаваны новы будынак фанернага цэха, у 1965 уведзены ў дзеянне цэх драўнінна-стружкавых пліт. З 1971 — галаўное прадпрыемства Пінскага вытв. дрэваапр. аб’яднання «Пінскдрэў». З 1992 запалкавая вытв-сць набыла самастойнасць, стала наз. Пінская запалкавая фабрыка і ўвайшла ў «Пінскдрэў» як філіял. У 1998 вытв-сці галаўнога прадпрыемства падзяліліся на самастойныя з-ды, фанерны завод стаў самастойным і пад сучаснай назвай увайшоў у «Пінскдрэў» як філіял. Асн. прадукцыя (2001): фанера клееная, гнутаклееныя дэталі для мэблі.

М.​А.​Галавешкін.

т. 12, с. 374

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«Партызан Беларусі» [газ.. Гарадзішчанскі падп. РК КП(б)Б] 8/13; 9/57

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)