Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Гарадзея (г. п.) 3/347; 5/279; 7/557, 558 (к.); 10/62 (к.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАДЗЕ́Я,
гарадскі пасёлак у Нясвіжскім р-не Мінскай вобл., на р. Гарадзейка. Чыг.ст. на лініі Мінск—Баранавічы, на аўтадарозе Нясвіж—Навагрудак. За 14 км ад г. Нясвіж. 4,9 тыс.ж. (1996).
У 19 ст. вёска пад назвай Горная Гарадзея, цэнтр Гарадзейскай вол. Навагрудскага пав. Мінскай губ. Тут выраблялі галандскія сыры і прадавалі ў Маскву і Пецярбург. З 1869 працавала нар. вучылішча. У 1871 за паўвярсты ад вёскі на Маскоўска-Брэсцкай чыгунцы пабудавана станцыя Гарадзея. У 1886 у Гарадзеі 532 ж., 48 двароў, валасная ўправа, школа, крама, карчма. У 1897 — 719 ж., 17 крам, цукр. і піўныя склады, малітоўны дом. З 1920 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Нясвіжскага пав. З 1939 у БССР, з 1940 гар. пасёлак у Нясвіжскім р-не, зліўся з чыг. станцыяй. У 1969 — 4,2 тыс. жыхароў.
Ільнозавод, цукр. камбінат, 2 сярэднія, муз. школы, 2 дамы культуры, 3 б-кі, бальніца, аптэка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, 2 аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВЫЯ НАВАСЁЛКІ,
вёска ў Нясвіжскім р-не Мінскай вобл., каля аўтадарогі Нясвіж—Стоўбцы. Цэнтр сельсавета і аграфірмы «Нясвіжская». За 11 км на Пн ад г. Нясвіж, 101 км ад Мінска, 10 км ад чыг. ст.Гарадзея. 176 ж., 62 двары (2000). Аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЮ́ЦАВІЧЫ,
вёска ў Беларусі, у Мірскім пас. Савеце Карэліцкага р-на Гродзенскай вобласці. Цэнтр калгаса. За 30 км на ПдУ ад Карэлічаў, 234 км ад Гродна, 13 км ад чыг. ст.Гарадзея. 756 ж., 328 двароў (1995). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРА́СНАЕ,
вёска ў Карэліцкім р-не Гродзенскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 3 км на ПнУ ад г.п. Карэлічы, 188 км ад Гродна, 45 км ад чыг. ст.Гарадзея. 549 ж., 203 двары (1998). Кандытарскі цэх. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.