Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
townsfolk[ˈtaʊnsfəʊk]n.гараджа́не;
the townsfolk усё насе́льніцтва го́рада
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
townsfolk
[ˈtaʊnzfoʊk]
n.
гараджа́неpl.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
mieszczaństwo
н.
1. мяшчанства;
2.гараджане
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ПО́ЛАЦКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1633,
выступленне полацкіх гараджан супраць падваяводы Яна Лісоўскага і гар. рады ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1632—34. 11.6.1633 на пасяджэнні магістрата Лісоўскі патрабаваў, каб гараджане тэрмінова адрамантавалі вежу Ніжняга замка або далі дрэва на яе рамонт, каб усе жыхары Запалоцця перасяліліся ў Верхні замак, а таксама намерыўся ўвесці войскі ў замак. Гараджане адмовіліся выконваць патрабаванні, перашкаджалі падваяводу і магістрату ўмацоўваць Ніжні замак. У ноч на 13.6.1633 рас. войскі авалодалі Запалоццем і Ніжнім замкам, але Верхняга замка не здолелі ўзяць. Пасля падыходу войск Рэчы Паспалітай разам з рас. войскам горад пакінула шмат жыхароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Bürgerschaftf -, -en
1) грамадзя́не
2) гараджа́не
3) буржуазі́я
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
пай, паю, м.
Доля, якая ўносіцца ў капітал якога‑н. таварыства кожным яго ўдзельнікам. Уступны пай. Кааператыўны пай. □ У брацтвы ўваходзілі цэхавыя майстры, гараджане, купцы і розны просты люд (доступ сюды быў вольны, трэба было толькі ўнесці пэўны грашовы пай).Шакун.
[Тур. pay — частка, жэрабя.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сасло́ўе, -я, мн. -і, -яў, н.
1. Узніклая на падставе класавых адносін феадалізму грамадская група са сваімі спадчыннымі правамі і абавязкамі, замацаванымі звычаямі і законамі.
Дваранскае с.
2.уст. У дарэвалюцыйнай Расіі: група асоб, аб’яднаных прафесійнымі інтарэсамі.
С. медыкаў.
○
Падаткавае саслоўе — сяляне, гараджанеі пад. як грамадская група насельніцтва, якая абкладалася падаткамі.
Прывілеяваныя саслоўі — духавенства, дваранства як грамадская група насельніцтва, якая падаткамі не абкладалася.
|| прым.сасло́ўны, -ая, -ае.
Саслоўныя інтарэсы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ВІ́ЦЕБСКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1623,
выступленне правасл. гараджан Віцебска супраць грэка-католікаў (уніятаў) 12 ліст. У яго падрыхтоўцы ўдзельнічалі жыхары Магілёва, Оршы, Полацка і Вільні. Гал. прычынай паўстання сталі жорсткія метады насаджэння уніяцтва (гл.Брэсцкая унія 1596) з боку грэка-каталіцкага архіепіскапа І.Кунцэвіча. Па сігнале званоў ратушы і правасл. цэркваў некалькі тысяч паўстанцаў рушылі да рэзідэнцыі Кунцэвіча, уварваліся ў двор, падпалілі дом, забілі архіепіскапа, а цела кінулі ў Дзвіну. Святары і чэлядзь з акружэння Кунцэвіча былі збіты, а маёмасць архіепіскапа разрабавана, архіў знішчаны. Рымскі папа Урбан VIII заклікаў караля Рэчы Паспалітай Жыгімонта III бязлітасна расправіцца з паўстанцамі. У Віцебск прыбылі каралеўскія камісары з узбр. атрадамі. Усе гараджане, у т. л.чл. магістрата былі аб’яўлены саўдзельнікамі паўстання. Віцебск быў пазбаўлены магдэбургскага права; гараджане страцілі ўсе прывілеі, якімі карысталіся паводле віцебскага права. З горада спагнана 3079 злотых. Камісары загадалі зняць званы з ратушы і ўсіх правасл. цэркваў і адліць з іх вял. звон у памяць пра Кунцэвіча, ратуша была разбурана. Затрыманы і пакараны смерцю 19 чал., у т. л. 2 бурмістры. 78 чал., у т. л. зачыншчык забойства Кунцэвіча С.Пасіёра, уцяклі і былі прыгавораны да пакарання смерцю завочна.
В.І.Мялешка.
Да арт.Віцебскае паўстанне 1623. Забойства І.Кунцэвіча. Малюнак Зімлера. 1865.