га́нцавіцкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. га́нцавіцкі га́нцавіцкая га́нцавіцкае га́нцавіцкія
Р. га́нцавіцкага га́нцавіцкай
га́нцавіцкае
га́нцавіцкага га́нцавіцкіх
Д. га́нцавіцкаму га́нцавіцкай га́нцавіцкаму га́нцавіцкім
В. га́нцавіцкі (неадуш.)
га́нцавіцкага (адуш.)
га́нцавіцкую га́нцавіцкае га́нцавіцкія (неадуш.)
га́нцавіцкіх (адуш.)
Т. га́нцавіцкім га́нцавіцкай
га́нцавіцкаю
га́нцавіцкім га́нцавіцкімі
М. га́нцавіцкім га́нцавіцкай га́нцавіцкім га́нцавіцкіх

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Га́нцавіцкі Га́нцевичский

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Га́нцавіцкі раён Га́нцевичский райо́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ганцавіцкі раён 2/426, 427; 3/339—340 (к.); 9/54

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ГА́НЦАВІЦКІ РАЁН,

на ПнУ Брэсцкай вобл. Беларусі. Утвораны 15.1.1940. Пл. 1,7 тыс. км². Нас. 37,7 тыс. чал. (1996), гарадскога 40%. Сярэдняя шчыльн. 22 чал. км². Цэнтр раёна — г. Ганцавічы; 36 сельскіх населеных пунктаў. Падзяляецца на 8 сельсаветаў: Агарэвіцкі, Дзяніскавіцкі, Любашаўскі, Люсінскі, Малькавіцкі, Нацкі, Хатыніцкі, Чудзінскі.

Раён у межах паўд.-ўсх. ч. Прыпяцкага Палесся. Паверхня плоскахвалістая раўнінная, пераважна выш. 150—160 м, найвыш. пункт 195,8 м (на Пн раёна, каля в. Шашкі). Карысныя выкапні: торф, буд. пяскі гліны. Сярэдняя т-ра студз. -5,7 °C, ліп. 18 °C. Ападкаў 645 мм за год. Вегетац. перыяд 193 сут. Найб. р. Лань (на ёй вадасх. Лактышы) з прытокамі Нача, Цна, Бобрык. Пашыраны тарфяна-балотныя, дзярнова-падзолістыя, забалочаныя глебы. Лясы займаюць 53% тэр. раёна; пераважна хваёвыя, чорнаальховыя і бярозавыя. Пад балотамі — 16 тыс. га, найб. балотныя масівы Саніта, Падвялікі Мох, Пусташ-Дабралуцкае, Галь, Пятрова Паляна. На тэр. раёна гідралагічны заказнік Падвялікі Мох і частка заказніка Выганашчанскае, біял. заказнік Борскі.

Агульная плошча с.-г. угоддзяў 50,1 тыс. га, з іх асушана 29,4 тыс. га. На 1.1.1996 у раёне 14 калгасаў і саўгасаў. Асн. галіна сельскай гаспадаркі — мяса-малочная жывёлагадоўля. Пасевы збожжавых і кармавых культур, бульбы. Прадпрыемствы буд. матэрыялаў і харч. прам-сці. Лясгас. На тэр. раёна праходзіць чыгунка Баранавічы—Ганцавічы—Лунінец, аўтадарогі Ганцавічы—Лунінец, Ганцавічы—Пінск. У раёне 15 сярэдніх, 8 базавых і 3 пач. школы, 18 дашкольных устаноў, 32 клубы, 28 б-к, 5 бальніц, 11 фельч.-ак. пунктаў. Помнікі архітэктуры: сядзіба 2-й пал. 19 ст. ў в. Агарэвічы; цэрквы Юр’еўская (1896) у в. Будча, Георгіеўская канца 19 ст. ў в. Вял. Круговічы, Юр’еўская (1867) у в. Чудзін. Выдаецца газ. «Савецкае Палессе».

К.Р.Кірэенка.

т. 5, с. 30

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ганцавіцкі падпольны райком КП(б)Б 9/62

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Ганцавіцкі кансервава-агароднінасушыльны камбінат 5/384; 12/305

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

га́нцевичский га́нцавіцкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Га́нцевичский райо́н Га́нцавіцкі раён.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лактышы (в., Ганцавіцкі р-н) 3/339 (к.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)