гання́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. гання́
Р. ганні́
Д. ганні́
В. ганню́
Т. ганнёй
ганнёю
М. ганні́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

гання́ ж., см. гайня́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гання́,

гл. гайня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гайня́ і гання́, ‑і, ж.

Абл. Зграя ваўкоў, сабак. У піліпаўку мінулай зімою цэлая гайня ваўкоў спынілася ноччу непадалёку ад сядзібы і завыла. Пальчэўскі. З сядзібы данёсся брэх сабачай ганні. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гандля́гання’ (Жд. 2.). Дыялектная форма звычайнага гання́ (а гэта — утварэнне ад гнаць, ганя́ць). Тут адбыліся складаныя фанетычныя працэсы, субстытуцыя, дысіміляцыя. Развіццё формы слова можна ўявіць сабе па паасобных элементах так: гання́*ганнʼйя*ганнʼля́ (субстытуцыяй й — лʼ) — гандля (дысіміляцыя ‑нн‑ > ‑нд‑ або, што верагодней, устаўное ‑д‑ паміж нʼ — лʼ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разва́л, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. разваліць (у 3 знач.) і разваліцца (у 3 знач.).

2. Поўнае расстройства, разруха. У час змагання цёмных мас, У час галечы і развалу, Была апанавала нас Гання драпежная шакалаў. Крапіва. На ўсіх дварах развал І там тут. Куды ні глянь — Памыі, бруд. Корбан.

3. Разм. Раскіданыя, раскладзеныя ў беспарадку рэчы; беспарадак. Паходныя нашы манаткі — у поўным развале ляжаць на траве. Брыль.

4. Спец. Ворыва з адвалам пласта на абодва бакі і ўтварэннем у выніку гэтага шырокіх барознаў. Узараць у развал.

5. Уст. Месца, дзе гандлююць ужыванымі, старымі рэчамі, расклаўшы іх проста на зямлі. Да «Вярбы» было яшчэ далёка, але на развале, ля муроў, некалькі чалавек гандлявалі кнігамі. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)