гамафо́нія

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. гамафо́нія
Р. гамафо́ніі
Д. гамафо́ніі
В. гамафо́нію
Т. гамафо́ніяй
гамафо́ніяю
М. гамафо́ніі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гамафо́нія ж., муз. гомофо́ния

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Гамафонія 3/325; 7/306; 8/498; 11/343

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ГАМАФО́НІЯ

(ад гама... + грэч. phōnē гук, голас),

від шматгалосся, які вызначаецца падзелам галасоў на галоўны (мелодыя) і другарадныя (суправаджэнне). У гэтым прынцыповае адрозненне гамафоніі ад поліфаніі, дзе галасы раўназначныя. Сутнасць гамафоніі ў вылучэнні аднаго голасу як носьбіта асн. зместу муз. вобраза. Нязначная індывідуалізацыя галасоў суправаджэння спрыяе іх аб’яднанню часцей за ўсё як элементаў адзінага акордавага комплексу. Змена акордаў і акордавых комплексаў — спецыфічны фактар развіцця ў гамафонных формах, якое выяўляе ладава-гарманічныя функцыі асн. голасу і суправаджэння. Лінеарнае, інтанацыйнае, рытмічнае ўзбагачэнне галасоў суправаджэння прыводзіць да поліфанізацыі муз. фактуры, аднак вызначальнай прыкметай гамафоніі застаецца канцэнтрацыя муз. думкі ў адным голасе. Прынцыпы гамафоніі выкарыстоўваюць у розных жанрах і формах. У выніку разнастайных варыянтаў рытмічных суадносін паміж галасамі ўтвараюцца тыпы гамафоннай фактуры: акордавы, тып разгорнутай мелодыі з акордавым ці фігурацыйным суправаджэннем; поліфанізаваная гамафонія (спалучае энергію меладычных ліній з багаццем гамафоннай акордыкі і дынамізмам функцыянальных змен).

У Стараж. Грэцыі гамафонія абазначала выкананне мелодыі ва унісон ці ў актаву. У еўрап. прафес. музыцы яе станаўленне ў сучасным сэнсе звязана з эпохай Адраджэння (на Беларусі крышталізацыя гамафонных сродкаў выразна прасочваецца ў стылістыцы канта) У 17—18 ст. гамафоніяасн. муз. склад у оперы, араторыі, кантаце, інстр жанрах Творчасць венскіх класікаў (В.А.Моцарта, І.Гайдна, Л.Бетховена) сканцэнтравала найб. значныя і каштоўныя рысы гамафоніі. У 20 ст. побач з развіццём гамафоніі павялічылася цікавасць кампазітараў да поліфаніі.

Літ.:

Асафьев Б.В. Музыкальная форма как процесс. Кн. 1—2. 2 изд. Л., 1971;

Холопова В.Н. Фактура. М., 1979;

Тюлин Ю.Н. Учение о гармонии. 3 изд. М., 1966.

Т.А.Дубкова.

т. 5, с. 11

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гамафо́нія

(гр. homophonia)

від многагалосся, пры якім галасы падзяляюцца на галоўны і суправаджальны (параўн. гетэрафонія, поліфанія).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гомофо́ния муз. гамафо́нія, -ніі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ГАМА..., ГОМА...

(ад грэч. homos роўны, аднолькавы, узаемны, агульны),

першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае падабенства, роўнасць, аднароднасць, напр., гамафонія, гомазіготнасць.

т. 5, с. 8

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гетэрафо́нія

(ад гетэра- + -фонія)

від многагалосся, калі пры выкананні мелодыі адзін або некалькі галасоў адыходзяць ад асноўнага напеву (параўн. гамафонія, поліфанія).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

поліфані́я

(гр. polyphonia)

від многагалосся ў музыцы, заснаваны на адначасовым гучанні некалькіх мелодый у вакальным або інструментальным творы (параўн. гамафонія, гетэрафонія).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)