га́матны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. га́матны га́матная га́матнае га́матныя
Р. га́матнага га́матнай
га́матнае
га́матнага га́матных
Д. га́матнаму га́матнай га́матнаму га́матным
В. га́матны (неадуш.)
га́матнага (адуш.)
га́матную га́матнае га́матныя (неадуш.)
га́матных (адуш.)
Т. га́матным га́матнай
га́матнаю
га́матным га́матнымі
М. га́матным га́матнай га́матным га́матных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

га́матны обл. то́лстый, гру́бый; (о материи — ещё) пло́тный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

га́матны, ‑ая, ‑ае.

Абл. Залішне прасторны, вялікі; грубы (часцей пра вопратку). Жанчыніна вопратка была цяжкая і гаматная. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Га́матны ’тоўсты, грубы, гаматны’ (БРС), ’завялікі (пра адзенне, абутак)’ (Сцяц. Словаўтв.). Няяснае слова. Можа, звязана з укр. гматни́й ’гібкі’, гма́та́ти ’камячыць, гнуць’ (Грынч.), польск. gmatwać ’заблытваць і да т. п.’, gmatać ’тс’ (аб гэтых лексемах гл. Слаўскі, 1, 297–298). Параўн. яшчэ га́мтаць ’камячыць’ (БРС), гамта́ць ’тс’ (Сцяшк. МГ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гру́бый грубы́; (об одежде — ещё) обл. га́матны;

гру́бая рабо́та груба́я рабо́та;

гру́бое сукно́ грубо́е сукно́;

гру́бая пи́ща груба́я е́жа;

гру́бые корма́ грубы́я кармы́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Га́мтаць ’камячыць’ (БРС), гамта́ць ’тс’ (Сцяшк.). Калі гэта не запазычанне з польск. gmatać ’тс’ (з метатэзай гукаў: *гма́таць > га́мтаць), то роднаснае гэтаму польск. слову і іншым слав.: польск. gmatać, gmatwać, gmatusić, чэш. hmatati, славац. hmatati, укр. гма́та́ти. Гэту групу лексем Слаўскі (1, 298–299) выводзіць з прасл. *gъm‑at‑ati (*gъm‑atvati). Гл. агляд літ-ры і версій Слаўскі, там жа. Параўн. яшчэ бел. га́матны ’тоўсты, грубы, завялікі’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пло́тный

1. (плотно прилегающий) шчы́льны;

пло́тное прилега́ние кры́шки шчы́льнае прыляга́нне на́крыўкі;

пло́тный ого́нь воен. шчы́льны аго́нь;

2. (крепкий) мо́цны; (массивный) то́ўсты, дзябёлы, гру́бы, обл. га́матны; (частый) ча́сты; (густой) густы́; (твёрдый, тугой) цвёрды, тугі́;

пло́тный дождь ча́сты дождж;

пло́тный дым густы́ дым;

пло́тная бума́га то́ўстая папе́ра;

пло́тное сукно́ то́ўстае (грубо́е) сукно́;

3. (крепкого телосложения) мажны́, дзябёлы; (коренастый) каржакава́ты;

пло́тный мужчи́на мажны́ мужчы́на;

4. (сытный) сы́тны;

пло́тный обе́д сы́тны абе́д.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)