гаманлі́вы, -ая, -ае.

1. Які любіць пагаварыць; гаваркі.

Г. хлопец.

2. перан. Шумлівы, звонкі, з пералівамі.

Г. ручай.

|| наз. гаманлі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гаманлі́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гаманлі́вы гаманлі́вая гаманлі́вае гаманлі́выя
Р. гаманлі́вага гаманлі́вай
гаманлі́вае
гаманлі́вага гаманлі́вых
Д. гаманлі́ваму гаманлі́вай гаманлі́ваму гаманлі́вым
В. гаманлі́вы (неадуш.)
гаманлі́вага (адуш.)
гаманлі́вую гаманлі́вае гаманлі́выя (неадуш.)
гаманлі́вых (адуш.)
Т. гаманлі́вым гаманлі́вай
гаманлі́ваю
гаманлі́вым гаманлі́вымі
М. гаманлі́вым гаманлі́вай гаманлі́вым гаманлі́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гаманлі́вы

1. разг. говорли́вый, разгово́рчивый, словоохо́тливый;

2. перен. зво́нкий;

г. руча́й — зво́нкий руче́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гаманлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які любіць пагаварыць; гаваркі, гаварлівы. Нейкім асаблівым чуццём .. [Мікалай] адчуў неабходнасць падпарадкавацца гэтаму вясёламу, гаманліваму хлопцу з яснымі вачамі. Шамякін. // Ажыўлены, шумны (пра натоўп, гурт людзей і пад.). Вунь, быццам вецер прашумеў, прамільгнула гаманлівая купка дзяўчат, і ўжо з ваколіцы даляцела задзірыстая прыпеўка. Марціновіч. // перан. Шумлівы, незмаўкальны. Над рачулкай гаманлівай Заводзяць песні салаўі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гаманкі́, гаманлі́вы

1. gesprächig, rdselig;

2. (шумлівы) laut

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

гаманкі́, -а́я, -о́е (разм.).

Тое, што і гаманлівы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гаманкі́, см. гаманлі́вы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тлу́мны, -ая, -ае.

1. Які прыводзіць да адурэння, пазбаўляе здольнасці ўспрымаць, разумець што-н.

Тлумная работа.

2. Шумны, гаманлівы, неспакойны.

Т. натоўп.

|| наз. тлу́мнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

говорли́вый

1. гаваркі́, гаварлі́вы;

2. перен. гаманкі́, гаманлі́вы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гаманкі́, ‑ая, ‑ое.

Разм. Тое, што і гаманлівы. [Рыгор] стаў вельмі гаманкім і павесялеў так, што нават спрабаваў спяваць. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)