гамаге́нны, -ая, -ае.

Аднародны па сваім складзе або паходжанні; проціл. гетэрагенны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гамаге́нны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гамаге́нны гамаге́нная гамаге́ннае гамаге́нныя
Р. гамаге́ннага гамаге́ннай
гамаге́ннае
гамаге́ннага гамаге́нных
Д. гамаге́ннаму гамаге́ннай гамаге́ннаму гамаге́нным
В. гамаге́нны (неадуш.)
гамаге́ннага (адуш.)
гамаге́нную гамаге́ннае гамаге́нныя (неадуш.)
гамаге́нных (адуш.)
Т. гамаге́нным гамаге́ннай
гамаге́ннаю
гамаге́нным гамаге́ннымі
М. гамаге́нным гамаге́ннай гамаге́нным гамаге́нных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гамаге́нны гомоге́нный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гамаге́нны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. Аднародны па саставу, уласцівасцях, паходжанню; проціл. гетэрагенны.

[Ад грэч. homogenēs.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гамаге́нны

(гр. homogenes = аднародны)

аднародны па саставу, уласцівасцях, паходжанню, напр. г. слой вады (проціл. гетэрагенны).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ГАМАГЕ́ННЫ РЭА́КТАР,

ядзерны рэактар, у актыўнай зоне якога знаходзіцца аднародная (гамагенная) сумесь ядзернага паліва і запавольніка. Паліва (солі урану, торыю, плутонію) раствараюць у звычайнай ці цяжкай вадзе або ў пылападобным стане змешваюць з цвёрдым запавольнікам (напр., графітам). Цеплавую энергію адводзяць цепланосьбітам па трубах, што пранізваюць актыўную зону, або непасрэдна гамагеннай сумессю паліва і запавольніка. Выкарыстоўваецца ў эксперыментальных мэтах.

т. 5, с. 9

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гетэраге́нны, -ая, -ае.

Разнародны па сваім складзе або паходжанні частак; проціл. гамагенны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гомоге́нный книжн. гамаге́нны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

homogeneous [ˌhɒməˈdʒi:niəs] adj. fml гамаге́нны, аднаро́дны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

гетэраге́нны, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з неаднолькавых, разнародных частак; проціл. гамагенны. Гетэрагенная сістэма.

[Ад грэч. heterogenēs — разнародны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)