галшты́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. галшты́нскі галшты́нская галшты́нскае галшты́нскія
Р. галшты́нскага галшты́нскай
галшты́нскае
галшты́нскага галшты́нскіх
Д. галшты́нскаму галшты́нскай галшты́нскаму галшты́нскім
В. галшты́нскі (неадуш.)
галшты́нскага (адуш.)
галшты́нскую галшты́нскае галшты́нскія (неадуш.)
галшты́нскіх (адуш.)
Т. галшты́нскім галшты́нскай
галшты́нскаю
галшты́нскім галшты́нскімі
М. галшты́нскім галшты́нскай галшты́нскім галшты́нскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ВЯРХО́ЎНЫ ТА́ЙНЫ САВЕ́Т,

вышэйшая дзярж. ўстанова ў Расіі ў 1726—30. Створаны паводле ўказа імператрыцы Кацярыны I. Уваходзілі А.​Д.​Меншыкаў, Ф.​М.​Апраксін, Г.​І.​Галоўкін, А.​І.​Астэрман, Дз.​М.​Галіцын, П.​А.​Талстой, К.​Ф.​Галштынскі, А.Г. і В.​А.​Далгарукавы (з 1728), М.​М.​Галіцын і В.​У.​Далгарукаў (з 1730). Фармальна быў дарадчым органам пры манарху, фактычна вырашаў усе важнейшыя справы ўнутр. і знешняй палітыкі. Савету падпарадкоўваліся Сенат, калегіі, Сінод і інш. Спачатку працягваў палітыку Пятра I, потым адышоў ад яе (скасаванне пад націскам знаці пятроўскага адм. апарату, перанясенне сталіцы ў Маскву). Пасля запрашэння на рас. прастол Ганны Іванаўны члены Вярхоўнага тайнага савета спрабавалі абмежаваць яе ўладу, і яна вымушана была падпісаць адпаведныя ўмовы («кандыцыі»). Але палітыка членаў Савета не атрымала падтрымкі шырокіх слаёў дваранства. Ганна Іванаўна разарвала «кандыцыі». Вярхоўны тайны савет быў скасаваны.

т. 4, с. 397

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)