Галубі́ца

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Галубі́ца
Р. Галубі́цы
Д. Галубі́цы
В. Галубі́цу
Т. Галубі́цай
Галубі́цаю
М. Галубі́цы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

ГАЛУБІ́ЦА,

вёска ў Петрыкаўскім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 15 км на З ад г. Петрыкаў, 205 км ад Гомеля, 27 км ад чыг. ст. Муляраўка. 639 ж., 277 двароў (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.

т. 4, с. 471

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Галубі́ца ’ягада дурніца, буякі’ (Бяльк.). Рус. голуби́ка, голуби́ца ’тс’. Шанскі (1, Г, 121) прыводзіць яшчэ ўкр. голубика (адкуль?). Паводле Шанскага (там жа), гэта вытворныя ад назвы колеру (рус. голубо́й, укр. голуби́й). Шанскі (там жа) мяркуе, што варыянтнасць суфіксацыі (‑ика, ица) адлюстроўвае складаныя працэсы трэцяй палаталізацыі, яе непаслядоўнасць. Назва ягады магла ўспрымацца як утварэнне ад го́луб (+ суф. *‑ica для абазначэння самак). Таму маглі ўзнікнуць другасныя па паходжанню назоўнікі тыпу бел. галубэ́ ’буякі’ (Сцяшк. МГ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Галубэ́ ’буякі’ (Сцяшк. МГ). Гл. галубі́ца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)