гало́ўчаты
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
гало́ўчаты |
гало́ўчатая |
гало́ўчатае |
гало́ўчатыя |
| Р. |
гало́ўчатага |
гало́ўчатай гало́ўчатае |
гало́ўчатага |
гало́ўчатых |
| Д. |
гало́ўчатаму |
гало́ўчатай |
гало́ўчатаму |
гало́ўчатым |
| В. |
гало́ўчаты (неадуш.) гало́ўчатага (адуш.) |
гало́ўчатую |
гало́ўчатае |
гало́ўчатыя (неадуш.) гало́ўчатых (адуш.) |
| Т. |
гало́ўчатым |
гало́ўчатай гало́ўчатаю |
гало́ўчатым |
гало́ўчатымі |
| М. |
гало́ўчатым |
гало́ўчатай |
гало́ўчатым |
гало́ўчатых |
Крыніцы:
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
гало́ўчаты, ‑ая, ‑ае.
Які мае галоўку, з галоўкай (у 2 знач.). Галоўчаты лён.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МУ́КАР, мукор (Mucor),
род зігаміцэтавых грыбоў сям. мукаравых. Больш за 100 відаў. Пашыраны ўсюды. Трапляюцца ў верхнім слоі глебы. На Беларусі найб. вядомыя М.: свінцова-шэры (M. plumbus), галоўчаты (M. mucedo), зімуючы (M. hiemalis), раманіянавы (M. ramannianus), шэра-вохрысты (M. griseoochraceus). Развіваюцца на раслінных рэштках, харч. прадуктах, выклікаюць цвіль кармоў, пладоў і караняплодаў пры захоўванні.
Міцэлій бясколерны, галінасты, расце ўнутры і на паверхні субстрату, пераважна няклетачны, часам распадаецца на асобныя клеткі, здольныя да пачкавання. Спарангіі круглаватыя, у выглядзе галовак са шматлікімі спорамі. Некат. віды выкарыстоўваюць як закваску («кітайскія дрожджы») для атрымання зброджаных харч. прадуктаў («соевы сыр»), спірту з бульбы і інш. Культура М. раманіянавага дае антыбіётык раміцын, некат. віды выклікаюць захворванні (мукарамікозы) чалавека і с.-г. жывёл.
С.І.Бельская.
т. 11, с. 20
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)