Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
гале́тнікм., разг., пренебр. бедня́к, ни́щий
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гале́тнік, ‑а, м.
Разм.пагард. Бедны чалавек; жабрак. [Рыгор:] Не буду ж я галетнікам цэлы век? [Кацярына:] Хто гэта ведае, што некалі будзе. А цяпер — сёння свята вось, а ты босы сядзіш, абуцца няма ў што.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Гале́тнік ’бядняк’ (БРС, Касп., Нас.). Ад прыметніка *golъ ’голы; бедны’ ў слав. мовах утвараецца шмат назоўнікаў з рознымі суфіксамі, у тым ліку з суф. *‑eta (паралельная фармацыя, быццам з апафоніяй, да ‑ota). Адсюль шырока вядомае слав.*golota і менш пашыранае *goleta. Гэта апошняе мы знаходзім, напр., у бел.галіта́ ’беднасць’ (у Нас.голита́) < *gol‑eta. Адсюль пры дапамозе суф. ‑нік утворана гале́тнік (або з суфіксам ‑ік ад прыметніка *gol‑et‑ьnъ). Суфікс *‑eta з элементам ‑j‑ (*‑et‑ja) дае пачатак новаму фарманту — *‑eč‑a (усх.-слав.). Параўн. бел.гале́ча ’беднасць’ (Касп.), укр.голе́ча ’галота, беднякі’ (у рус. мове голе́ча мае больш абстрактнае значэнне ’галалёдзіца’).
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
гро́зьба, ‑ы, ж.
Разм. Абяцанне прычыніць каму‑н. непрыемнасці зло; запалохванне, пагроза. Будуць лаяць — няхай лаюць, Будуць біць — няхай і б’юць, — Тыя грозьбы не пужаюць І не кратаюць нічуць.Колас.Адбегшы, здалёк чую.. грозьбу: — Папомніш ты мяне, галетнік чортаў!Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)