КАПАДЫМО́НТЭ НАЦЫЯНА́ЛЬНЫЯ МУЗЕ́Й І ГАЛЕРЭ́І ў Неапалі,

адзін з буйнейшых маст. музеяў Італіі. Засн. ў 1738 у б. каралеўскім палацы Кападымонтэ (1738, арх. Дж. А.​Медрана). У зборы пераважна творы з калекцыі кн. Фарнезе і неапалітанскіх каралёў, у т. л. карціны С.​Марціні, Мазачыо, Дж. Беліні, Тыцыяна, П.​Брэйгеля Старэйшага, Эль Грэка, скульптуры А.​Палаёла; лепшы ў краіне збор жывапісу 17 ст. Багатыя калекцыі зброі, мэблі, маст. тканін, манет і медалёў, еўрап. і ўсх. керамікі.

т. 8, с. 19

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

галерэ́я

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. галерэ́я галерэ́і
Р. галерэ́і галерэ́й
Д. галерэ́і галерэ́ям
В. галерэ́ю галерэ́і
Т. галерэ́яй
галерэ́яю
галерэ́ямі
М. галерэ́і галерэ́ях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

арт-галерэ́я

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. арт-галерэ́я арт-галерэ́і
Р. арт-галерэ́і арт-галерэ́й
Д. арт-галерэ́і арт-галерэ́ям
В. арт-галерэ́ю арт-галерэ́і
Т. арт-галерэ́яй
арт-галерэ́яю
арт-галерэ́ямі
М. арт-галерэ́і арт-галерэ́ях

Крыніцы: nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прэс-галерэ́я

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. прэс-галерэ́я прэс-галерэ́і
Р. прэс-галерэ́і прэс-галерэ́й
Д. прэс-галерэ́і прэс-галерэ́ям
В. прэс-галерэ́ю прэс-галерэ́і
Т. прэс-галерэ́яй
прэс-галерэ́яю
прэс-галерэ́ямі
М. прэс-галерэ́і прэс-галерэ́ях

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

балюстра́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -ра́д, ж.

Поручні з фігурнымі слупкамі, што ўпрыгожваюць балконы, тэрасы, галерэі, лесвіцы.

Б. веранды.

|| прым. балюстра́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

антрэсо́лі, -ей і -яў, адз.о́ль, -і, ж.

1. Верхні паўпаверх дома.

2. Род балкона ўнутры высокага памяшкання, звычайна ў выглядзе галерэі.

3. Насціл пад столлю для захоўвання рэчаў.

|| прым. антрэсо́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

балюстра́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Поручні з фігурнымі слупкамі, што ўпрыгожваюць балконы, тэрасы, галерэі, лесвіцы. [Стэфа:] — На другім паверсе, за балюстрадай, грымеў аркестр. Савіцкі.

[Фр. balustrade.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

антрэсо́лі, ‑яў; адз. антрэсоль, ‑і, ж.

1. Верхні паўпаверх дома.

2. Верхні паўярус у высокіх пакоях, звычайна ў выглядзе галерэі.

3. Разм. Дашчаны памост пад столлю, які выкарыстоўваецца для хавання рэчаў.

[Фр. entresol.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПАЛА́Ц МАСТА́ЦТВАЎ у Мінску,

назва да 1991 рэсп. Мастацкай галерэі.

т. 11, с. 541

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАСТАНЫ́НА ((Castagnino) Хуан Карлас) (18.11.1908, г. Мар-дэль-Плата, Аргенціна — 21.4.1972),

аргенцінскі мастак; прадстаўнік аргенцінскага «новага рэалізму». Вучыўся ў Вышэйшай нац. маст. школе ў Буэнас-Айрэсе (1929—34). У 1938—40 працаваў у Італіі, Францыі, Іспаніі. Майстар манум. жывапісу, станковай карціны і графікі. Сярод твораў: «Жанчына з Пармы» (1944), «Чалавек з ракі» (1948), «Селянін» (1951); размалёўкі «Чалавек — Космас — Надзея» (1959) у «Парыжскай галерэі», «Вуліца прачынаецца» (1961) у галерэі «Абеліск» у Буэнас-Айрэсе і інш.

т. 8, с. 154

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)