гале́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гале́рны гале́рная гале́рнае гале́рныя
Р. гале́рнага гале́рнай
гале́рнае
гале́рнага гале́рных
Д. гале́рнаму гале́рнай гале́рнаму гале́рным
В. гале́рны (неадуш.)
гале́рнага (адуш.)
гале́рную гале́рнае гале́рныя (неадуш.)
гале́рных (адуш.)
Т. гале́рным гале́рнай
гале́рнаю
гале́рным гале́рнымі
М. гале́рным гале́рнай гале́рным гале́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гале́рны ист. гале́рный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гале́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да галеры, галер. Галерная аснастка. Галерны флот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гале́ра, -ы, мн. -ы, -ле́р, ж. (гіст.).

Вялікае драўлянае мнагавёсельнае судна.

|| прым. гале́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гале́рный мор., ист. гале́рны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ГА́НГУЦКІ БОЙ 1714,

баявыя дзеянні на Балт. моры каля п-ва Гангут (цяпер Ханка) паміж рас. і швед. флатамі 7.8.1714 у Паўночную вайну 1700—21. Летам 1714 рас. вёславы (галерны) флот (99 галер і скампавей, 15 тыс. чал. дэсанта) пад камандаваннем ген.-адм. Ф.М.Апраксіна, накіраваны з Кранштата для ўзмацнення гарнізона ў г. Аба (сучасны Турку, Фінляндыя), сустрэў каля ўсх. ўзбярэжжа Гангута швед. флот (15 лінейных і 2 бамбардзірскія караблі, 3 фрэгаты, атрад вёславых суднаў) на чале з віцэ-адм. Г.Ватрангам. Бакі занялі баявыя пазіцыі. 7 жн. рас. авангард з 23 скампавей (усяго каля 3500 чал., 160 гармат) на чале з ген.-лейт. А.А.Вейдэ (фактычна кіраваў Пётр І) каля 15 гадз атакаваў атрад швед. контр-адм. Н.Эрэншэльда (1 фрэгат, 6 галер і 3 шхерботы; каля 900 чал., 116 гармат) і ў выніку жорсткага абардажнага бою авалодаў швед. караблямі. 8 жн. эскадра Ватранга пакінула Гангут і пайшла да Аландскіх а-воў. Шведы страцілі 10 караблёў, 711 чал. забітымі і параненымі, 237 палоннымі (у т. л. Эрэншэльд), расіяне — 1 галеру і 456 чалавек. Гангуцкі. бой быў першай буйной перамогай маладога рас. флоту. Усе яго ўдзельнікі ўзнаг. спец. медалямі, цар атрымаў званне віцэ-адмірала. У гонар рас. маракоў, што загінулі, у 1871 у Рылакс-фіёрдзе пастаўлены помнік.

Літ.:

Филимошин М. Первая победа русского регулярного флота // Военно-ист. журн. 1984. № 8.

У.Я.Калаткоў.

т. 5, с. 21

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)