Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
галга́н, ‑а, м.
Уст.лаянк. Галадранец; нягоднік. Пан пачынае з высокага ганка: — Як ты асмеліўся, галган пракляты, каля палаца хадзіць панібратам?Дубоўка.— Хапай, хапай яго, галгана! — закрычаў пан на лёкая. — Гэта ж Рымша!Якімовіч.
[З польск.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
галга́нмразм Scháfskopf m -(e)s, -köpfe, Blödian m -s, -e, Dúmmerjan m -s, -e
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
рабу́нак, ‑нку, м.
Гвалтоўны захоп чужой маёмасці; грабеж. [Яўрэй] бачыў ужо за свой доўгі век нягод — і царскія пагромы, і здзекі кайзераўцаў, і рабунак пілсудчыкаў.Мікуліч.[Паліцыянт:] — Падпішы, галган, што мы ў тваёй хаце не ўчынялі ніякага рабунку, што мы, апроч вось гэтых лістовак, нічога не знайшлі.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пракля́ты, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад праклясці.
2.узнач.прым. Які выклікае праклён; ненавісны. Праклятая вайна. □ Спачатку вось трэба падумаць, як з гэтай праклятай зямлянкі хутчэй выбрацца.Шамякін.[Тэафіл:] — Ліхаманка брала мяне некалькі гадоў, а такі зглуміў хінай праклятую...Самуйлёнак.//Разм. Ужываецца як лаянкавае слова. Пан пачынае з высокага ганка: — Як ты асмеліўся, галган пракляты, каля палаца хадзіць панібратам?Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прысмалі́ць1, ‑смалю, ‑смаліш, ‑смаліць; зак.
1.каго-што. Злёгку падпаліць; прыпаліў. [Злобіч:] — Косы, косы не раскідай, Надзя! Ці хочаш, каб я прысмаліў іх?М. Ткачоў.
2.Разм. Прыпаліць, прыкурыць. [Федзя], прысеўшы, паспешліва закурвае. Я таксама прашу прысмаліць.Місько.
3. Моцна прыгрэць, прыпячы. А пасля Пятра прысмаліла спёка, і на загонах вузкіх, як шнуры, сялянскіх палосак усё села макам.Сабаленка.
2.каго-што. Прымацаваць смалою. Таго, што кахаў яе найбольш за другіх, прысмалілі валасамі да сасны...Асіпенка.//перан. Прыцягнуць, прывабіць. [Маці:] — І прашу, бярыся, прашу, за розум. Ну, скажы ты мне, чым гэты Васіль, галган стары, цябе прысмаліў?Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)