ГАЛАФІ́ТНАЕ ЖЫЎЛЕ́ННЕ,
спосаб жыўлення раслін і грыбоў растворанымі неарганічнымі рэчывамі пры дапамозе іх транспарту праз паверхневыя структуры клеткі. Уласціва пераважна аўтатрофам (фотасінтэзавальным раслінам і хемасінтэзавальным бактэрыям). Гл. таксама Галазойнае жыўленне.
т. 4, с. 455
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
галафі́тны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
галафі́тны |
галафі́тная |
галафі́тнае |
галафі́тныя |
| Р. |
галафі́тнага |
галафі́тнай галафі́тнае |
галафі́тнага |
галафі́тных |
| Д. |
галафі́тнаму |
галафі́тнай |
галафі́тнаму |
галафі́тным |
| В. |
галафі́тны (неадуш.) галафі́тнага (адуш.) |
галафі́тную |
галафі́тнае |
галафі́тныя (неадуш.) галафі́тных (адуш.) |
| Т. |
галафі́тным |
галафі́тнай галафі́тнаю |
галафі́тным |
галафі́тнымі |
| М. |
галафі́тным |
галафі́тнай |
галафі́тным |
галафі́тных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
ГАЛАЗО́ЙНАЕ ЖЫЎЛЕ́ННЕ,
спосаб жыўлення жывёл і некаторых раслін пры дапамозе захопу (глытання) цвёрдых харч. рэчываў унутр цела арганізма; адзін з відаў гетэратрофнага жыўлення (гл. Гетэратрофы). Найб. пашырана сярод прасцейшых, уласціва і насякомаедным раслінам. Гл. таксама Галафітнае жыўленне.
т. 4, с. 448
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)