га́лас, -у, м. (разм.).

Бязладны шматгалосы крык, бязладная размова.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

га́лас

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. га́лас
Р. га́ласу
Д. га́ласу
В. га́лас
Т. га́ласам
М. га́ласе

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

га́лас, -су м. гам, галдёж

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

га́лас, ‑у, м.

Разм. Бязладны шматгалосы крык, шумная нястройная размова. Гурт дзяцей, што таўпіліся перад варотамі будынка, падняў зычны галас. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Га́лас ’крык, шум, бойка і да т. п.’ (БРС, Нас., Шат.), таксама гала́с (Нас., Сцяшк. МГ). Шатэрнік выводзіў гэта слова з польск. hałas, але апошняе само запазычана (h‑) з усх.-слав. (бел., укр.) моў (гл. Слаўскі, 1, 397, які, праўда, услед за іншымі даследчыкамі лічыць, што польск. слова ўзята з укр. мовы). Этымалогія ўсх.-слав. слова няпэўная. Магчыма, гэта гукапераймальнае ўтварэнне (ад выклічніка hala!). Іншыя шматлікія версіі (агляд іх гл. у Слаўскага, 1, 397–398) пераконваюць менш. З га́ла́с звязана бел. дыял. галасава́ць ’гучна крычаць’ (Шатал.); параўн. і ўкр. галасува́ти ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Галда́ць ’невыразна гаварыць’ (Шат.). Гл. галда́галас’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Галасава́ць1 (на выбарах) (БРС). Рус. голосова́ть, укр. голосува́ти. Паводле Шанскага (1, Г, 121), з’яўляецца ўласна рус. словам (зафіксавана з 1863 г.). Як мяркуе Шанскі (там жа), паралельныя ўтварэнні ў іншых слав. мовах, магчыма, узніклі па рускай мадэлі.

Галасава́ць2 ’гучна крычаць’ (Шатал.). Да галас ’крык, шум, бойка і да т. п.’ (гл). Невядома, аднак, дакладна, ці галасава́ць ад га́ла́с, ці га́ла́с ад галасава́ць?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

zgiełk, ~u

м. шум, гоман; галас

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Галда́вы ’гугнявы’ (Жд. 2). Бясспрэчна, звязана з галдаць ’невыразна гаварыць’, якое адносіцца да галда́галас’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

галдёж м., прост. крык, род. кры́ку м., га́лас, -су м., гамана́, -ны́ ж., го́ман, -ну м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)