гала́нтна

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
гала́нтна гала́нтней -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гала́нтна нареч. гала́нтно

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гала́нтна-аванту́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гала́нтна-аванту́рны гала́нтна-аванту́рная гала́нтна-аванту́рнае гала́нтна-аванту́рныя
Р. гала́нтна-аванту́рнага гала́нтна-аванту́рнай
гала́нтна-аванту́рнае
гала́нтна-аванту́рнага гала́нтна-аванту́рных
Д. гала́нтна-аванту́рнаму гала́нтна-аванту́рнай гала́нтна-аванту́рнаму гала́нтна-аванту́рным
В. гала́нтна-аванту́рны (неадуш.)
гала́нтна-аванту́рнага (адуш.)
гала́нтна-аванту́рную гала́нтна-аванту́рнае гала́нтна-аванту́рныя (неадуш.)
гала́нтна-аванту́рных (адуш.)
Т. гала́нтна-аванту́рным гала́нтна-аванту́рнай
гала́нтна-аванту́рнаю
гала́нтна-аванту́рным гала́нтна-аванту́рнымі
М. гала́нтна-аванту́рным гала́нтна-аванту́рнай гала́нтна-аванту́рным гала́нтна-аванту́рных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гала́нтно нареч. гала́нтна, даліка́тна;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

gallantly [ˈgæləntli] adv.

1. хра́бра

2. гала́нтна; пачці́ва

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ГЕЛІЯДО́Р (Hēliodōros),

старажытнагрэчаскі пісьменнік 3 або 4 ст. н.э. Аўтар любоўна-авантурнага рамана «Эфіопіка» (у 10 кн.), на падставе заключных слоў якога ўстаноўлена імя пісьменніка і верагоднае месца нараджэння [г. Эмес (цяпер г. Хомс), Сірыя]. Раман пра любоў і прыгоды эфіопскай царэўны Харыкліі і фесалійскага юнака Феагена. Новае ў рамане — вял. колькасць рэліг., міфалагічных і філас. матываў і вобразаў, віртуознасць апавядання, што было характэрна для сафістычнай прозы. «Эфіопіка» паўплывала на развіццё галантна-авантурных раманаў новага часу (Т.​Таса, М.​Сервантэс, П.​Кальдэрон і інш.).

Тв.:

Рус. пер. — Эфиопика. М., 1993.

т. 5, с. 140

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛАФАЕ́Т ((La Fayette; Lafayette) Мары Мадлен дэ) (18.3.1634, Парыж — 25.5.1693),

французская пісьменніца. У раманах «Прынцэса дэ Манпасье» (1622) і «Заіда» (т. 1—2, 1670—77) побач з традыцыямі галантна-гераічнай прозы барока тэндэнцыі да класіцыстычнай прастаты, сцісласці, псіхалагізму. Майстэрствам псіхал. аналізу адметны раман «Прынцэса Клеўская» (т. 1—4, 1678, экранізацыя 1960), у цэнтры якога канфлікт сэрца і розуму, пачуцця і маральнага абавязку. Аўтар гіст. кніг «Апісанне жыцця Генрыеты Англійскай» (1720), «Мемуары французскага двара за 1688 і 1689 гады» (1731). Творчасць Л. паўплывала на развіццё франц. рамана 18—19 ст.

Тв.:

Рус. пер. — Принцесса Клевская. М., 1959.

Г.​В.​Сініла.

т. 9, с. 163

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

плюсь, выкл.

Разм.

1. Абазначае гук пры ўдары аб паверхню вады, пры пацалунку і інш.

2. у знач. вык. Адпавядае дзеясловам: плюскаць, плюснуць, плюснуцца. Нап’ецца гарэлкі, як вады гусь, А пасля сядзіць і вачыма плюсь. «Полымя». У доме згледзеўшы Мальвіну, Валенты пан і пан Самусь У ручку ёй галантна — плюсь І распыталі пра навіны. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыстойна, далікатна, галантна, тактоўна, карэктна, цырымонна

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

МАРЫВО́ (Marivaux) П’ер Карле дэ Шамблен дэ

(Carlet de Chamblain de; 4.2.1688, Парыж — 12.2.1763),

французскі пісьменнік, драматург; прадстаўнік ранняга Асветніцтва. Чл. Франц. акадэміі (з 1742). Аўтар галантна-авантурных («Фармазон...», 1712; «Дзіўныя дзеянні сімпатыі», 1713—14), парадыйна-сатыр. («Тэлемак навыварат», 1717) раманаў, бурлескнай паэмы «Іліяда навыварат» (1716). Лепшыя яго творы — рэаліст. раманы «Жыццё Мар’яны» (1731—41), «Удачлівы селянін» (1734—35). Як драматург сфарміраваўся пад уплывам тэатра Мальера і трагедый Ж.​Расіна, італьян. нар. камедыі дэль артэ. Камедыі «Сюрпрыз кахання» (1723), «Востраў нявольнікаў» (1725), «Гульня кахання і выпадку» (1730), «Перамога кахання» (1732), «Ілжывыя прызнанні» (1738) і інш. вызначаюцца лёгкасцю і лірызмам, вобразнасцю і вытанчанасцю мовы. Паўплываў на далейшае развіццё франц. драматургіі. Яго п’есу «Гульня кахання і выпадку» (1945) паставіў Брэсцкі абл. драм. т-р.

Тв.:

Рус пер. — Комедии. М., 1961;

Жизнь Марианны. М., 1968;

Удачливый крестьянин, или Мемуары г-на***. М., 1970.

т. 10, с. 154

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)