ГАЛАКТА́НЫ,
поліцукрыды матрыкса сценкі расліннай клеткі. Належаць да падгрупы геміцэлюлоз. Пры гідролізе к-тамі ўтвараюць галактозу. Вельмі пашыраны ў раслінах, асабліва ў драўніне і насенні. Уключаюць пераважна арабінагалактан, малекула якога складаецца з асн. ланцуга, злучаных гліказіднымі сувязямі β-галактапіранозных рэшткаў. Сульфатаваныя галактаны трапляюцца ў некат. водарасцей (напр., у відаў з роду Cladophora, Caulepra, Codium).
А.М.Ведзянееў.
т. 4, с. 448
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
галакта́ны
(ад гр. gala, galaktos = малако)
складаныя поліцукрыды, якія змяшчаюцца ў раслінных тканках як структурныя элементы клетачных абалонак, а таксама ў тканках жывёл.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)