галайстра́

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. галайстра́ галайстры́
Р. галайстры́ галайстро́ў
Д. галайстры́ галайстра́м
В. галайстру́ галайстро́ў
Т. галайстро́й
галайстро́ю
галайстра́мі
М. галайстры́ галайстра́х

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

галайстра́

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. галайстра́ галайстры́
Р. галайстры́ галайстро́ў
Д. галайстру́ галайстра́м
В. галайстру́ галайстро́ў
Т. галайстро́й
галайстро́ю
галайстра́мі
М. галайстру́ галайстра́х

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

галайстра́ м. и ж., прост., пренебр. голытьба́, гольтепа́ ж., голь ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

галайстра́, ‑ы, ж.

Разм. пагард. Пра беднага чалавека. / у знач. зб. Спачатку жылося ў камуне не соладка. Сабралася адна галайстра. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Галайстра́ ’галота’ (БРС). Бліжэйшыя адпаведнасці ва ўкр. мове. Параўн. укр. гала́йстра ’натоўп, гурт народу, дзяцей’, хала́йстра, хала́стра ’зброд’ (прыклады са слоўніка Жэляхоўскага), галайстра́ ’натоўп дзяцей’ (паўночнанадднястроўскае). Паколькі ва ўкр. мове гэтыя словы ў заходніх дыялектах, то можна меркаваць, што яны запазычаны з польск. мовы. Параўн. польск. chałastra, hałastra, hałajstra ’тс’. Гэта слова ёсць і ў чэш. мове (halastra, chalastra ’тс’, у ляшскіх гаворках) і ў славац. (hajstra, hajštra, hojštra ’грубая жанчына’). Лічыцца словам няяснага паходжання (Махэк₂, 157; Брукнер, 175, 676; апошні дае вельмі няпэўную этымалогію: магчыма, звязана з chátra, chasa, чэш. словамі для «зброду»). Адносна бел. слова можна толькі меркаваць, што яно, як і ўкр. слова, запазычана з польск. мовы. Падрабязны агляд этымалагічных версій гл. у Слаўскага, 1, 398.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бедната, галота, голь; галайстра (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)