ГАЛАВА́ТАЯ (Раіса Уладзіміраўна) (н. 11.3.1953, г. Асіпенка, Украіна),
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыла Бел. тэатр.-маст. ін-т (1975). Працуе на Барысаўскім камбінаце прыкладнога мастацтва (з 1975). Сярод работ: габелены «Першыя камедыянты» (1980), «Сланечнікі» (1982), «Купалінка» (1983), «Ноч на Беразіне» (1986), трыпціх «Вытокі» (1988), «Герберы» (1989), «Каляды» (1991), «Ціхая затока» (1996) і інш. Стварае таксама касцюмы для самадз. фалькл. калектываў. У яе творах — сучасныя рытмы, багацце фарбаў, якія спалучаюцца з глыбокімі нац. традыцыямі.
т. 4, с. 443
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
галава́ты
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
галава́ты |
галава́тая |
галава́тае |
галава́тыя |
| Р. |
галава́тага |
галава́тай галава́тае |
галава́тага |
галава́тых |
| Д. |
галава́таму |
галава́тай |
галава́таму |
галава́тым |
| В. |
галава́ты (неадуш.) галава́тага (адуш.) |
галава́тую |
галава́тае |
галава́тыя (неадуш.) галава́тых (адуш.) |
| Т. |
галава́тым |
галава́тай галава́таю |
галава́тым |
галава́тымі |
| М. |
галава́тым |
галава́тай |
галава́тым |
галава́тых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
tsblm1996.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)