галавало́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж.

Складаная загадка, задача, якая патрабуе кемлівасці, здагадлівасці.

Рашыць галаваломку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

галавало́мка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. галавало́мка галавало́мкі
Р. галавало́мкі галавало́мак
Д. галавало́мцы галавало́мкам
В. галавало́мку галавало́мкі
Т. галавало́мкай
галавало́мкаю
галавало́мкамі
М. галавало́мцы галавало́мках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

галавало́мка ж., прям., перен. головоло́мка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

галавало́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.

Складаная задача, загадка, рашэнне якой патрабуе кемлівасці, здагадлівасці. // перан. Пра што‑н. заблытанае, незразумелае. [Струшня] прыслаў не паведамленне, а галаваломку, ні слова аб падрабязнасцях. М. Ткачоў. Нярэдка побач з добрым празрыстым вершам даводзіцца чытаць і вершаваную галаваломку. Русецкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галавало́мка ж. Rätsel n -s, -, etw. zum Kópfzerbrechen; Dénkaufgabe f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

головоло́мка прям., перен. галавало́мка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

conundrum

[kəˈnʌndrəm]

n.

галавало́мка f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

conundrum [kəˈnʌndrəm] n. галавало́мка, зага́дка;

speak in conundrums гавары́ць зага́дкамі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Dénksportaufgabe f -, -n галавало́мка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Ламеглу́ўка, ламеглуфка ’галаваломка’ (Сцяшк.). З польск. Łamigłówka ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)