Гайдукоўскае радовішча глін (Мінскі р-н) 3/295, 510; 7/247

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ГАЙДУКО́ЎСКАЕ РАДО́ВІШЧА ГЛІН І ПЯСКО́Ў,

у Мінскім р-не, за 34 км на ПнЗ ад Мінска, каля в. Гайдукоўка; адно з найб. на Беларусі. Разведана ў 1967, распрацоўваецца з 1984. Гліны стужачныя, азёрна-ледавіковыя, сярэднеплейстацэнавага ўзросту, запаўняюць катлавіну на паўн. схіле Мінскага ўзвышша. Разведаныя прамысл. запасы глін 34,8 млн. м³, перспектыўныя 50,1 млн. м³. Магутнасць карыснай тоўшчы глін 1,5—25,5 м, пяскоў, што залягаюць вышэй і выкарыстоўваюцца як дадатак да глін, 0,6—16,4 м. Ускрыша 0,2—1,8 м. Гліны прыдатныя на выраб цэглы і дрэнажных труб.

т. 4, с. 438

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гайдуко́ўскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гайдуко́ўскі гайдуко́ўская гайдуко́ўскае гайдуко́ўскія
Р. гайдуко́ўскага гайдуко́ўскай
гайдуко́ўскае
гайдуко́ўскага гайдуко́ўскіх
Д. гайдуко́ўскаму гайдуко́ўскай гайдуко́ўскаму гайдуко́ўскім
В. гайдуко́ўскі (неадуш.)
гайдуко́ўскага (адуш.)
гайдуко́ўскую гайдуко́ўскае гайдуко́ўскія (неадуш.)
гайдуко́ўскіх (адуш.)
Т. гайдуко́ўскім гайдуко́ўскай
гайдуко́ўскаю
гайдуко́ўскім гайдуко́ўскімі
М. гайдуко́ўскім гайдуко́ўскай гайдуко́ўскім гайдуко́ўскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)