ГАЗІРАВА́НЫЯ НАПІ́ТКІ,

напіткі, насычаныя вуглякіслым газам да 5—10 г/л. Маюць своеасаблівы прыемны смак, асвяжальныя ўласцівасці і т.зв. пеністасць (інтэнсіўнае і працяглае выдзяленне бурбалачак газу). Вуглякіслы газ за кошт кансервавальных уласцівасцей павышае ўстойлівасць газіраваных напіткаў пры захоўванні. Натуральнае газіраванне напіткаў (шампанскае, сідр, піва, пеністае віно, хлебны квас) адбываецца пры браджэнні. Фруктовыя і мінер. воды, шыпучыя віны і ваду газіруюць у спец. апаратах (сатуратары, акратафоры) мех. увядзеннем і растварэннем у вадкасці вуглякіслага газу.

т. 4, с. 432

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

газірава́ны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. газірава́ны газірава́ная газірава́нае газірава́ныя
Р. газірава́нага газірава́най
газірава́нае
газірава́нага газірава́ных
Д. газірава́наму газірава́най газірава́наму газірава́ным
В. газірава́ны (неадуш.)
газірава́нага (адуш.)
газірава́ную газірава́нае газірава́ныя (неадуш.)
газірава́ных (адуш.)
Т. газірава́ным газірава́най
газірава́наю
газірава́ным газірава́нымі
М. газірава́ным газірава́най газірава́ным газірава́ных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

газірава́ны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, незакончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. газірава́ны газірава́ная газірава́нае газірава́ныя
Р. газірава́нага газірава́най
газірава́нае
газірава́нага газірава́ных
Д. газірава́наму газірава́най газірава́наму газірава́ным
В. газірава́ны (неадуш.)
газірава́нага (адуш.)
газірава́ную газірава́нае газірава́ныя (неадуш.)
газірава́ных (адуш.)
Т. газірава́ным газірава́най
газірава́наю
газірава́ным газірава́нымі
М. газірава́ным газірава́най газірава́ным газірава́ных

Кароткая форма: газірава́на.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

шыпу́чы, -ая, -ае.

1. Які ўтварае шыпенне.

Шыпучая змяя.

2. Які пеніцца і злёгку шыпіць ад выдзялення вуглякіслага газу (пра напіткі).

Шыпучыя віны (штучна газіраваныя).

|| наз. шыпу́часць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

МІ́НСКІ ЗАВО́Д БЕЗАЛКАГО́ЛЬНЫХ НАПІ́ТКАЎ.

Засн. ў 1966 у Мінску. З 1994 закрытае акц. т-ва. Асн. прадукцыя (1999): мінер. і газіраваныя воды, ліманады, сокі фруктовыя, сіропы, джын-тонікі, спіртавыя напіткі.

т. 10, с. 438

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІ́НСКАЕ АРЭ́НДНАЕ ПРАДПРЫЕ́МСТВА ПА ВЫ́РАБЕ ПІ́ВА І БЕЗАЛКАГО́ЛЬНЫХ НАПІ́ТКАЎ «КРЫНІ́ЦА».

Засн. ў 1975 у Мінску як вытв. аб’яднанне «Мінскпіўпрам» (Мінскі піўзавод № 2). З 1989 сучасная назва. Асн. прадукцыя (1999): піва, газіраваныя безалкагольныя напіткі, сухія напіткі і дэсерты. Вытв. магутнасць: піва — да 7 млн. дэкалітраў за год, сухія напіткі — больш за 1 тыс. т, безалкагольныя напіткі — больш за 1 млн. дэкалітраў.

т. 10, с. 410

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)