газаправо́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Трубаправод для перадачы газу¹ (у 1 і 2 знач.) на адлегласць.

|| прым. газаправо́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

газаправо́д

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. газаправо́д газаправо́ды
Р. газаправо́да газаправо́даў
Д. газаправо́ду газаправо́дам
В. газаправо́д газаправо́ды
Т. газаправо́дам газаправо́дамі
М. газаправо́дзе газаправо́дах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

газаправо́д м. газопрово́д

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

газаправо́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Трубаправод для перадачы газу на адлегласць. Газаправод Дашава — Мінск.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Газаправод 3/287, 288; 10/297

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ГАЗАПРАВО́Д,

комплекс трубаправодаў і дапаможных збудаванняў (газакампрэсарныя станцыі, газаразмеркавальныя станцыі, газарэгулятарныя пункты, газавыя сховішчы і інш.) для транспартавання і размеркавання газаў прыродных гаручых. Бываюць магістральныя (са стальных труб, якія злучаюцца зваркай) і размеркавальныя (са стальных і поліэтыленавых труб).

Магістральныя газаправоды служаць для падачы газу ад месца здабычы да размеркавальных станцый. Пракладваюцца падземным (у траншэях), надземным (на апорах, жалезабетонных або метал. эстакадах) спосабамі, у насыпе, пад вадой (у дзюкерах). Працягласць да некалькіх тысяч кіламетраў, дыяметр труб звычайна 1420 мм, рабочы ціск 5,5 або 7,5 МПа. Абсталёўваюцца тэлемех. апаратурай для кантролю і кіравання ціскам і расходам газу. Размеркавальныя газаправоды прызначаны для транспартавання і размеркавання газу ў горадзе або на прадпрыемстве праз газавую сетку. Бываюць вонкавыя (вулічныя, унутрыквартальныя, дваровыя, міжцэхавыя) і ўнутраныя (унутрыдамавыя, унутрыцэхавыя); нізкага (да 0,005 МПа), сярэдняга (0,005—0,3 МПа) і высокага (0,3—1,2 МПа) ціску. Гл. таксама Газавая прамысловасць, Трубаправодны транспарт.

В.​В.​Арціховіч, В.​М.​Капко.

т. 4, с. 428

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

газаправо́д м. Gásleitung f -, -en;

магістра́льны газаправо́д спец. Férngasleitung f

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

газопрово́д газаправо́д, -да м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

газаправо́дчык, ‑а, м.

Той, хто праводзіць або абслугоўвае газаправод.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

gas-main [ˈgæsmeɪn] n. газаправо́д, га́завая магістра́ль

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)