гадэ́цыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. гадэ́цыя гадэ́цыі
Р. гадэ́цыі гадэ́цый
Д. гадэ́цыі гадэ́цыям
В. гадэ́цыю гадэ́цыі
Т. гадэ́цыяй
гадэ́цыяю
гадэ́цыямі
М. гадэ́цыі гадэ́цыях

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

ГАДЭ́ЦЫЯ

(Godetia),

род кветкавых раслін сям. скрыпнёвых. Каля 20 відаў. Пашыраны ў Паўн. і Паўд. Амерыцы, асабліва ў Каліфорніі. На Беларусі культывуюць гадэцыю буйнакветную (Godetia grandiflora) і прывабную (Godetia amoena). Найб. пашыраны сарты: Вайсер Шван, Сібіл Шэрвуд, Метэор.

Аднагадовыя травяністыя апушаныя расліны з галінастым сцяблом выш. 20—40 см. Кветкі простыя або махровыя, лейкападобныя, дыям. 3—5 см, разнастайнай афарбоўкі. Плод — каробачка. Каштоўныя дэкар. святлалюбныя і холадаўстойлівыя расліны (выкарыстоўваюцца для рабатак, бардзюраў, пасадак групамі на газонах). Цвітуць з ліп. да восені. Размнажаюцца насеннем.

т. 4, с. 423

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гадэ́цыя

(н.-лац. godetia, ад A. Godet = прозвішча швейц. батаніка 19 ст.)

травяністая расліна сям. скрыпнёвых з махрыстымі кветкамі розных колераў, пашыраная ў Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)