гада́мі

прыслоўе, утворана ад назоўніка

станоўч. выш. найвыш.
гада́мі - -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

гада́мі нареч. года́ми;

мы г. не сустрака́емся — мы года́ми не встреча́емся

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гада́мі, прысл.

Доўгі час, на працягу некалькіх гадоў запар. Гадамі працаваць над творам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гада́мі прысл jhrelang

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

года́ми нареч. гада́мі;

они́ года́ми не встреча́лись яны́ гада́мі не сустрака́ліся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абразу́міцца, -млюся, -мішся, -міцца; -мся; зак.

Абдумацца, стаць разважлівым.

З гадамі абразумілася.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зненаві́дны, -ая, -ае (разм.).

Ненавісны.

Сяляне гадамі адпрацоўвалі зненавідную паншчыну.

|| наз. зненаві́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

га́д

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. га́д га́ды
Р. га́да га́даў
Д. га́ду га́дам
В. га́да га́даў
Т. га́дам га́дамі
М. га́дзе га́дах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

го́д

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. го́д гады́
Р. го́да
го́ду
гадо́ў
Д. го́ду гада́м
В. го́д гады́
Т. го́дам гада́мі
М. го́дзе гада́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

мажне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак. (разм.).

Станавіцца тоўстым, мажным.

З гадамі пачынаю м.

|| зак. памажне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)