канцэнтрычныя кольцы, бачныя на папярочным зрэзе праз гадавыя слаі тканак (напр., ксілемы ў дрэвавых раслін). Памер гадавых кольцаў і суадносіны іх ранніх і позніх элементаў вызначаюць шчыльнасць і мех. ўласцівасці тканкі. Пры неспрыяльных пагодных і інш. умовах могуць утварацца несапраўдныя кольцы з больш рыхлай і цёмнай драўнінай і няроўнымі граніцамі. Па колькасці гадавых кольцаў на разрэзе каля асновы дрэва можна вызначыць яго ўзрост, а таксама клімат і інш. прыродныя з’явы мінулага (гл.Дэндракліматалогія).
Гадавыя кольцы на папярочным зрэзе ствала хвоі звычайнай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАДАВЫ́Я СЛАІ́,
1) у раслін — слаі прыросту драўніны, утвораныя камбіем у выніку сезоннай перыядычнасці яго дзейнасці. Найб. выяўлены ў дрэвавых раслін умераных і халодных паясоў, дзе яны адпавядаюць прыросту драўніны за адзін вегетац.перыяд. Нарастаюць ад цэнтра да перыферыі і складаюцца з дзвюх частак — ранняй (больш светлая, размешчана бліжэй да цэнтра, адкладаецца вясной) і позняй (больш цёмная, адкладаецца летам) драўніны. Бачныя на папярочным зрэзе ствала дрэва ў выглядзе канцэнтрычных гадавых кольцаў.
2) У жывёл — утварэнні ў некаторых тканках (напр., у лусцэ рыб, ракавінах малюскаў, кіпцюрах млекакормячых, хрусталіку іх вока), якія штогод адкладаюцца і працягла (часам усё жыццё) захоўваюцца. Адлюстроўваюць сезонныя змены тэмпу росту тканкі, што дазваляе вызначаць узрост асобін.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
гадавы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да цэлага года, атрымліваецца ў канцы года, з’яўляецца вынікам за год. Гадавая справаздача. Гадавыя кругі на зрэзе дрэва. □ Закончыліся гадавыя залікі ў інстытуце.Лынькоў.// Разлічаны на год. Гадавы план.
2. Які бывае адзін раз у год. Гадавы кірмаш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Па́скі ’гадавыя колцы на папярочным зрэзе дрэва’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Да пис(ак) (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
парала́кс, ‑а, м.
Спец.
1. Уяўнае змяненне становішча прадмета як вынік перамяшчэння вока назіральніка.
2. У астраноміі — вугал, які вымярае ўяўнае зрушэнне свяціла пры перамяшчэнні назіральніка з аднаго пункта прасторы ў другі. Гадавыя паралаксы планет.
[Грэч. parállaxis — адхіленне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАК (англ. pack),
пакавы лёд, шматгадовы палярны марскі лёд таўшчынёй 3 м і больш, які існуе больш за 2 гадавыя цыклы нарастання і раставання. Мае блакітны колер, прэсны. У выглядзе вял. ледзяных палёў назіраецца ў Арктычным бас. (пл. ад 60 да 90% ледзянога покрыва) і ў Антарктыцы. Магутны П. цяжка праходны для суднаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНА́ЛЫ (ад лац. annales гадавыя),
запіс найб. значных падзей па гадах; форма гіст. твора ў старажытнасці і сярэднявеччы. Тэрмін аналы ўзнік у Стараж. Рыме, дзе ўсе важныя падзеі штогод запісваліся пантыфікамі (жрацамі) на спец. дошках і выстаўляліся на ўсеагульны агляд. Аналамі наз. таксама творы аналістаў. Пасля назва перайшла і на сярэдневяковыя запісы, якія вяліся звычайна ў манастырах. Форма пагадовых запісаў выкарыстана ў хроніках і летапісах.