гадава́льнік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. гадава́льнік гадава́льнікі
Р. гадава́льніка гадава́льнікаў
Д. гадава́льніку гадава́льнікам
В. гадава́льнік гадава́льнікі
Т. гадава́льнікам гадава́льнікамі
М. гадава́льніку гадава́льніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гадава́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Месца для развядзення і вырошчвання раслін або жывёл.

Г. фруктовых дрэў.

|| прым. гадава́льніцкі, -ая, -ае.

Гадавальніцкая гаспадарка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гадава́льнік м. пито́мник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гадава́льнік, ‑а, м.

Месца для развядзення і вырошчвання раслін або жывёл. Пладовы гадавальнік. □ Бярэзінскі запаведнік з’яўляецца.. гадавальнікам для захавання і развядзення баброў. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гадава́льнік м.

1. бат. Pflnzenschule f -, -n;

лясны́ гадава́льнік Bumschule f;

пладо́ва-агаро́днінны гадава́льнік bstbaumschule f;

2.:

саба́чы гадава́льнік Hndezucht f -;

ма́лпавы гадава́льнік ffenzucht f

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

гадава́льнік Месца, дзе вырошчваюць саджанцы пладовых і дзікарослых дрэў (БРС).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Лясны гадавальнік 6/482

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Пладова-ягадны гадавальнік 8/457

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПЛАДО́ВЫ ГАДАВА́ЛЬНІК,

участак зямлі ці гаспадарка, дзе вырошчваюць пасадачны матэрыял раянаваных і перспектыўных сартоў пладовых культур. Мае аддзяленні: размнажэння з участкамі пасяўным (школа сеянцаў), чаранковым, атожылкавым; фарміравання (школа саджанцаў); матачных насаджэнняў; дэкаратыўных і лясных парод. На Беларусі П.г. ў БелНДІ пладаводства, Гродзенскім занальным с.-г. ін-це, Лужаснянскім с.-г. тэхнікуме (Віцебскі р-н), Жыліцкім саўгасе-тэхнікуме (Кіраўскі р-н Магілёўскай вобл.), Брэсцкай абл. доследнай станцыі, эксперым. базах «Русінавічы» (пас. Самахвалавічы, Мінскі р-н), «Руткевічы» (Шчучынскі р-н Гродзенскай вобл.), саўгасе «Зубкі» (Клецкі р-н Мінскай вобл.) і інш.

М.​Р.​Мялік, З.​А.​Казлоўская.

т. 12, с. 400

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЯСНЫ́ ГАДАВА́ЛЬНІК,

гаспадарка, якая вырошчвае пасадачны матэрыял лясных парод для азелянення, стварэння лясных культур і ахоўных лясных насаджэнняў; таксама ўчастак зямлі, дзе гадуюць пасадачны матэрыял. Уваходзяць у лясгасы. Л.г. падзяляюць на малыя (да 5 га), сярэднія (5—15), вялікія (больш за 15) і базісныя (больш за 25 га); таксама часовыя (закладваюць паблізу будучай пасадкі на тэрмін да 5 гадоў), пастаянныя (для доўгатэрміновага выкарыстання). Пастаянныя маюць аддзяленні: чаранковых саджанцаў; пасяўное і школьнае для вырошчвання сеянцаў і саджанцаў; матачнае для атрымання матэрыялу для вегетатыўнага і насеннага размнажэння; дэндралагічнае. На Беларусі 207 Л.г. (у т. л. пастаянных 72) агульнай пл. 1405 га (1997). 3 іх найбуйнейшыя Глыбоцкі, Смаргонскі, Старобінскі, Мазырскі, Ваўкавыскі, Жлобінскі.

Г.​В.​Юзафовіч.

т. 9, с. 430

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)