Гагаузская мова 9/407; 11/158

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ГАГАУ́ЗСКАЯ МО́ВА,

адна з цюркскіх моў. Пашырана ў паўд. раёнах Малдовы і Украіны (б. Бесарабія), на Паўн. Каўказе, нязначнымі арэаламі ў Казахстане, а таксама ў паўн.-ўсх. Балгарыі і Румыніі. На тэр. Малдовы і Украіны вылучаюць 2 асн. дыялекты: чадырлунгска-камрацкі (цэнтр.) і вулканешцкі (паўд.), існуюць і змешаныя гаворкі. Да перасялення ў пач. 19 ст. большасці гагаузаў з паўд.-ўсх. Балгарыі ў Бесарабію на гагаузскую мову ўплывалі навакольныя балканскія мовы і тур. гаворкі, пасля перасялення — рум., малд. і рус. мовы. У выніку гагаузская мова набыла рысы, не ўласцівыя фанет. і граматычнаму ладу цюркскіх моў: наяўнасць другасных доўгіх галосных, дыфтангізацыя і ётацыя галосных верхняга і сярэдняга пад’ёму у пач. слова; моцная палаталізацыя большасці зычных у суседстве з галоснымі пярэдняга рада; свабодны парадак слоў у сказе, развітая злучнікавая сувязь і інш. Пісьменства на аснове рус. графікі з 1957.

т. 4, с. 418

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гагау́зскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гагаузаў, належыць ім. Гагаузская мова. Гагаузскія звычаі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гагау́зы, -аў, адз. -у́з, -а, м.

Цюркскі народ, які жыве ў Малдове, Украіне і Балгарыі.

|| ж. гагау́зка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак.

|| прым. гагау́зскі, -ая, -ае.

Гагаузская мова.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гагау́зскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гагау́зскі гагау́зская гагау́зскае гагау́зскія
Р. гагау́зскага гагау́зскай
гагау́зскае
гагау́зскага гагау́зскіх
Д. гагау́зскаму гагау́зскай гагау́зскаму гагау́зскім
В. гагау́зскі (неадуш.)
гагау́зскага (адуш.)
гагау́зскую гагау́зскае гагау́зскія (неадуш.)
гагау́зскіх (адуш.)
Т. гагау́зскім гагау́зскай
гагау́зскаю
гагау́зскім гагау́зскімі
М. гагау́зскім гагау́зскай гагау́зскім гагау́зскіх

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)