гаваркі́

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гаваркі́ гаварка́я гаварко́е гаваркі́я
Р. гаварко́га гаварко́й
гаварко́е
гаварко́га гаваркі́х
Д. гаварко́му гаварко́й гаварко́му гаваркі́м
В. гаваркі́ (неадуш.)
гаварко́га (адуш.)
гаварку́ю гаварко́е гаваркі́я (неадуш.)
гаваркі́х (адуш.)
Т. гаваркі́м гаварко́й
гаварко́ю
гаваркі́м гаваркі́мі
М. гаваркі́м гаварко́й гаваркі́м гаваркі́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

гаваркі́, -а́я, -о́е.

Схільны да размоў, ахвочы пагаварыць.

Г. сусед.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гаваркі́

1. разгово́рчивый, говорли́вый; словоохо́тливый; общи́тельный;

2. речи́стый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гаваркі́, ‑ая, ‑ое.

Схільны да размоў, ахвочы пагаварыць; проціл. маўклівы. Вясёлы, гаваркі, востры на слова, .. [Аляксей Іванавіч] цэлымі днямі частаваў сваіх слухачоў.. новымі цікавымі гісторыямі. Новікаў. [Яфрэйтар] быў жвавы, гаваркі, ветлівы, зусім не падобны да сваіх маўклівых і хмурых салдат. Мележ. // перан. Шумны, ажыўлены. Я палюбіў юначай душой гаваркія гарадскія вуліцы. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гаваркі́ ’гаварлівы, гаваркі’ (БРС, Янк. I, 57; Шат.; Касп.; Сцяшк. МГ), гаво́ркі ’гаварлівы, прыветлівы’ (Нас.). Рус. дыял. го́воркий, говорко́й, укр. говірки́й. У іншых слав. мовах няма. Здаецца, усх.-слав. новаўтварэнне па ўзору старых прыметнікаў на ‑к‑ (мадэль *govorъkъjь). Няма ў Трубачова, Эт. сл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гаваркі́, гаварлі́вы

1. (ахвочы пагаварыць) gesprächig, rdselig; geschwätzig (груб);

2. (шумны) belbt, geräuschvoll

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

гаваркі, гаварлівы, гутарлівы, балбатлівы; гаманлівы, гаманкі, языкаты, языкасты, язычлівы, брахлівы (разм.) □ лёгкі на язык

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

гаварлі́вы, -ая, -ае.

Тое, што і гаваркі.

|| наз. гаварлі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разгово́рчивый гаварлі́вы, гаваркі́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

речи́вый гаварлі́вы, гаваркі́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)