габіё́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. габіё́н габіё́ны
Р. габіё́на габіё́наў
Д. габіё́ну габіё́нам
В. габіё́н габіё́ны
Т. габіё́нам габіё́намі
М. габіё́не габіё́нах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ГАБІЁН

(франц. gabion ад італьян. gabbione вялікая клетка),

сетачная канструкцыя з дроту, запоўненая камянямі або галькай, для аховы рэчышча ракі ад размываў, узвядзення рэгуляцыйных і берагаўмацавальных збудаванняў. Звычайна мае форму паралелепіпеда, даўж. 3—5 м, шыр. 1—1,5 м, выш. 1 м.

т. 4, с. 411

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

габіён

(фр. gabion, ад іт. gabbione = вялікая клетка)

драцяная клетка, запоўненая камянямі або галькай, для ўмацавання берагоў рэк, аховы мастоў і г.д.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)