Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)
габары́т, -у, М -ры́це, мн. -ы, -аў, м.
Гранічныя знешнія абрысы прадметаў (збудаванняў, машын, станкоў і пад.), а таксама аб’ём, велічыня прадметаў.
Габарыты вагонаў.
Г. прыбліжэння.
|| прым.габары́тны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
габары́т, -ту м. габари́т
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
габары́т, ‑у, М ‑рыце, м.
Гранічныя знешнія абрысы прадметаў (збудаванняў, машын, станкоў і пад.); аб’ём, велічыня чаго‑н. Габарыт кантэйнера. Габарыты вагонаў.// Адлегласць ад рэйкавага шляху да лініі будынкаў, якая забяспечвае свабодны праход поезда.
[Фр. gabarit.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГАБАРЫ́Т
(франц. gabarit),
гранічны знешні абрыс (контур) прадмета, збудавання ці ўстройства. З улікам габарыту рухомага саставу вядзецца праектаванне мастоў, ліній электраперадач і сувязі, інш. збудаванняў.
На чыгунцы адрозніваюць габарыт рухомага саставу (лакаматыва, вагона) і габарыт набліжэння збудавання да чыг. пуці (абрыс прасторы ўздоўж пуці). На рачным транспарце — габарыт судна і габарыт падмаставы (контур свабоднай прасторы пад мостам). На аўтадарогах устанаўліваюць габарыт набліжэння канструкцый мастоў — гранічны папярочны контур, унутр якога не павінны заходзіць элементы збудавання або размешчаных на ім прыстасаванняў. Габарытныя абмежаванні аўтамабіля: даўжыні — 12 м (аўтапоезда 24 м), шырыні — 2,5 м, вышыні — 3,8 м (для аўтамабіляў з буйнатанажнымі кантэйнерамі 4 м).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
габары́тм
1. (памеры) Áußenabmessungen pl, Größe f -, -n;
2.чыг Ládeprofil n -s, -e, Dúrchfahrtsprofil n
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
габары́т
(фр. gabarit)
знешнія абрысы прадмета, будынка, канструкцыі; памер, велічыня чаго-н. (напр. габарыты вагонаў, пакой малых габарытаў).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)
Габары́т (БРС). Рус.габари́т, укр.габари́т. Запазычанне з франц. мовы gabarit. У гэтай форме слова вядома ў рус. мове ўжо з 1891 г. Гл. Шанскі, 1, Г, 4. Непасрэднай крыніцай запазычання для бел. слова з’яўляецца, відаць, рус.габарит.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
габары́т
(фр. gabarit)
гранічны знешні абрыс прадмета (збудавання, машыны і інш.), а таксама памер, велічыня чаго-н. (напр. г. вагона, пакой малых габарытаў).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
габари́тгабары́т, -ту м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)