В’етнамская мова 1/165; 3/54, 62; 7/286
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
В’етнамская вызваленчая армія, гл. В’етнамская Народная армія
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
В’ЕТНА́МСКАЯ МО́ВА,
адна з аўстраазіяцкіх моў. Афіц. мова В’етнама, пашырана таксама ў Камбоджы, Лаосе, Тайландзе, Новай Каледоніі. Падзяляецца на 3 асн. дыялекты — паўн., цэнтр. і паўд., якія адрозніваюцца лексікай і фанетыкай. Літ. мова сфарміравалася на аснове паўн. і цэнтр. дыялектаў. Фанетыка в’етнамскай мовы не дапускае, каб у адной марфеме стаялі поруч 2 зычныя, 2 галосныя могуць спалучацца. Усе марфемы (асн. і службовыя) аднаскладовыя. Устойлівы парадак слоў абумоўліваецца тым, што ў в’етнамскай мове фактычна няма марфалогіі. У лексіцы шмат запазычанняў з кіт. мовы. Да 1910 у В’етнаме былі пашыраны 2 віды пісьменства — кіт. іерагліфіка і пісьменства «цьыном», якое ўзнікла на яе аснове (стараж. помнік датуецца 1343). З 1910 уведзена пісьмо «куок-нгы», створанае ў 17 ст. партуг. місіянерамі на аснове лац. алфавіта.
т. 4, с. 129
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
В’етнамская група моў 7/285
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
В’етнамская група народаў 7/429
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
В’етнамская Народная армія 3/55
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
В’ЕТНА́МСКАЯ ВАЙНА́ 1964—73,
вайна ЗША і іх саюзнікаў (Аўстраліі, Новай Зеландыі, Паўд. Карэі, Тайланда, Філіпін) супраць нац.-вызв. сіл Паўд. В’етнама. Гл. ў раздзеле Гісторыя арт. В’етнам.
т. 4, с. 129
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎСТРААЗІЯ́ЦКІЯ МО́ВЫ,
сям’я моў, на якіх гаворыць частка насельніцтва Паўд. і Паўд.-Усх. Азіі, шэрагу астравоў у Індыйскім акіяне. Уключае 8 груп моў: семанг-сакай (асліянская) — распаўсюджаны на п-ве Малака (Малайзія) і ў Паўд. Тайландзе; в’етнамская-мыонг — гал. чынам у В’етнаме (у т. л. сучасная в’етнамская мова) і часткова ў Лаосе; мон-кхмер — на тэр. Камбоджы, М’янмы (б. Бірма), В’етнама, Лаоса і Тайланда; палаунг-ва — уздоўж граніц Кітая, Тыбета, Бутана, на тэр. В’етнама, Лаоса, Тайланда і М’янмы; нікабарскай мовы — на Нікабарскіх а-вах; мовы кхасі — у Індыі і Бангладэш; моў мунда — карыстаецца ч. насельніцтва Індыі; мовы нагалі — штат Мадх’я-Прадэш (Індыя). Кхмерская, монская і в’етнамская мовы — старапісьменныя, астатнія — бяспісьменныя або маладапісьменныя (кхасі, санталі).
т. 2, с. 89
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
в’етна́мскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
в’етна́мскі |
в’етна́мская |
в’етна́мскае |
в’етна́мскія |
| Р. |
в’етна́мскага |
в’етна́мскай в’етна́мскае |
в’етна́мскага |
в’етна́мскіх |
| Д. |
в’етна́мскаму |
в’етна́мскай |
в’етна́мскаму |
в’етна́мскім |
| В. |
в’етна́мскі (неадуш.) в’етна́мскага (адуш.) |
в’етна́мскую |
в’етна́мскае |
в’етна́мскія (неадуш.) в’етна́мскіх (адуш.) |
| Т. |
в’етна́мскім |
в’етна́мскай в’етна́мскаю |
в’етна́мскім |
в’етна́мскімі |
| М. |
в’етна́мскім |
в’етна́мскай |
в’етна́мскім |
в’етна́мскіх |
Крыніцы:
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Vietnamese1 [ˌvjetnəˈmi:z] n.
1. в’етна́мец; в’етна́мка;
the Vietnamese в’етна́мцы
2. в’етна́мская мо́ва
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)