вішчэ́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. вішчу́ вішчы́м
2-я ас. вішчы́ш вішчыце́
3-я ас. вішчы́ць вішча́ць
Прошлы час
м. вішчэ́ў вішчэ́лі
ж. вішчэ́ла
н. вішчэ́ла
Загадны лад
2-я ас. вішчы́ вішчы́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час вішчучы́

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Вішча́ць (БРС, Нас., Касп., Шат., Бяльк., Бес., Бір. Дзярж., Сцяшк. МГ), вішчэ́ць (Інстр. III, Гарэц.). Рус. визг, визжа́ть, укр. визга́ти, виска́ти, вища́ти, ст.-рус. вискати ’ржаць’, ц.-слав. виштати, виснѫти ’пішчаць, шаптаць’, балг. виждя́ ’вішчу’, серб.-харв. ви̏ска ’ржанне, крык’, ви̏снути ви̑сне̑м ’крыкнуць’, польск. wiskać, wiszczeć. Прасл. *visk‑, *vizg‑ ’вішчаць, іржаць’ гукапераймальнага паходжання (Фасмер, 1, 313; Скок, 3, 597). Праабражэнскі (1, 83) супастаўляе таксама з н.-в.-ням. wiehern ’іржаць’. Гл. віск.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

squeal

[skwi:l]

1.

v.i.

1) вішчэ́ць, пішча́ць

2) верашча́ць

3) нарака́ць; ныць

4) Sl. выдава́ць дано́счыка

2.

n.

1) віск -у m. (сьвіньні́); піск -у m.

2) informal

а) дано́с -у m.

б) стука́ч -а́ m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

squall

I [skwɔl]

n.

1) шквал -у m., віхо́р ві́хру m.

2) informal кло́паты pl., бяда́ f.

II [skwɔl]

1.

v.i.

1) крычэ́ць, гарла́ніць, гарлапа́ніць

2) вішчэ́ць

The baby squalled — Дзіцё вішчэ́ла

2.

n.

1) крык -у m., гарла́ньне n.

2) віск -у m., вішчэ́ньне n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Скамаро́х1 ‘у Старажытнай Русі і ў пазнейшым часе — вандроўны акцёр’ (ТСБМ, Ласт.), ‘вандроўны музыкант’, часта ‘музыка, скрыпач на вясковым вяселлі’ (Шымк. Собр., Байк. і Некр., Др.-Падб., Янк. БП, Пятк. 2, Рам. 8), ст.-бел. уласнае імя Р. скл. Демьянца Скомороха (1540 г., Лінгв. дасл.), сюды ж скамаро́шнік ‘вандроўны цыркач з мядзведзем, мядзведнік’ (віл., смарг., Сл. ПЗБ), скамаро́ха ‘тс’ (Нас.), ‘музыка’: усяк спляша, да ні ўсяк скамарох (Бяльк.). Рус. скоморо́х ‘вандроўны музыкант, скакун, камедыянт’, дыял. ‘вядзьмар’, скоморо́шина ‘тс’, стараж.-рус. (XI ст.) скоморохъ, серб.-ц.-слав., рус.-ц.-слав. скомрахъ, ст.-польск. skomrośny, skomroszny ‘бессаромны, нястомны’, skowryśny, skowrośny ‘вясёлы, жвавы’. Цёмнае слова, ніводная этымалогія не з’яўляецца пераканаўчай. Крыніцай лічылі грэч. σκώμμαρχος ад σκώμμα ‘жарт, штукі’, гл. Кірпічнікаў, Сб. ОРЯС 52, 1 і наст.; Фасмер, ИОРЯС 12, 2, 276; Фасмер, Этюды, 184 і наст. Аднак іншыя даследчыкі ўказваюць на тое, што слова нідзе не засведчана. Выводзілі таксама з іт. scaramuccia ‘камедыянт, штукар’ на падставе таго, што скамарохі часта носяць “лацінскую адзежу”; так Сразнеўскі, 3, 374. Супраць Фасмер (3, 648). Спробы славянскай этымалогіі: ад прыстаўкі sko‑ і дзеясл. марочыць; Мацэнаўэр, LF 20, 13 і наст.; Брукнер, 494. Пераважаюць “гукапераймальныя” версіі, напрыклад, сувязь з в.-луж. skomorić ‘рабіць недазволены ўчынак’, што мае гукаімітатыўны характар (Ільінскі, ИОРЯС, 23, 2, 243), паводле Шустара–Шэўца (1292), звязана з камолы (гл. камель2). Фасмер (3, 648) прыводзіць яшчэ славен. skomúcati ‘выдаваць незразумелыя гукі’, skomodratiвішчэць’, якія звязаны з рус. скомлить ‘ныць, скавытаць’. Сюды ж можна дадаць балг. радоп. скомичем ‘плакаць, хліпаць’, серб. пірот. скомл́чем ‘мармытаць, невыразна гаварыць’, каш. skamřec ‘навязліва прасіць, клянчыць’, якое Борысь узводзіць да *skom‑ъr‑ (SEK, 4, 276), варыянт якога *skomorъ Львоў (Этимология–1972, 111) лічыць зыходным для разглядаемага слова. Нельга выключыць і цалкам імітатыўную версію паходжання слова, якую прапанаваў Немец (Slavia, 57, 246 і наст.; Studia Etym. Brun., 1, 38) з *sko‑morsk‑, роднаснага рус. морщить (гл. моршчыцца), што звязана з старажытным выкарыстаннем масак для адпуджвання злых сіл. У сувязі з гэтым параўн. скамурдзіцца ‘скрывіць морду’ (гл.). Істотнымі матывацыйнымі момантамі варта лічыць “музычныя” і “знешнія” прыкметы, гл. Жураўлёў, Язык и миф, 178–179 (там жа агляд іншых версій).

Скамаро́х2 ‘гаркушка, гальян звычайны, Phoxinus phoxinus (L.)’ (Жук., на Дняпры; Жыв. св.). Рус. дыял. скоморо́х ‘тс’. Да скамарох. Параўн. апісанне рыбы ў Сабанеева (Жизнь, 496): “Последний [гальян] всегда отличается необычайной пестротой и поэтому названия скоморох и красавка гораздо более идут к нему, нежели… гольян”. Параўн. аўдотка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)